асле́плены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асле́плены асле́пленая асле́пленае асле́пленыя
Р. асле́пленага асле́пленай
асле́пленае
асле́пленага асле́пленых
Д. асле́пленаму асле́пленай асле́пленаму асле́пленым
В. асле́плены (неадуш.)
асле́пленага (адуш.)
асле́пленую асле́пленае асле́пленыя (неадуш.)
асле́пленых (адуш.)
Т. асле́пленым асле́пленай
асле́пленаю
асле́пленым асле́пленымі
М. асле́пленым асле́пленай асле́пленым асле́пленых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асле́плены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асле́плены асле́пленая асле́пленае асле́пленыя
Р. асле́пленага асле́пленай
асле́пленае
асле́пленага асле́пленых
Д. асле́пленаму асле́пленай асле́пленаму асле́пленым
В. асле́плены (неадуш.)
асле́пленага (адуш.)
асле́пленую асле́пленае асле́пленыя (неадуш.)
асле́пленых (адуш.)
Т. асле́пленым асле́пленай
асле́пленаю
асле́пленым асле́пленымі
М. асле́пленым асле́пленай асле́пленым асле́пленых

Кароткая форма: асле́плена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асле́плены прям., перен. ослеплённый; см. асляпі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асле́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асляпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асляпі́ць, асляплю́, асле́піш, асле́піць; асле́плены; зак., каго-што.

1. Зрабіць сляпым.

2. Часова прытупіць зрок святлом.

Яркае сонца асляпіла мяне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.

Злосць асляпіла яго.

4. перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н.

Прыгажосць асляпіла нас.

|| незак. асляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асляпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбі́цца, узаб’юся, узаб’ешся, узаб’ецца; узаб’ёмся, узаб’яцеся; зак., на каго-што.

1. Нечакана наскочыць на каго‑, што‑н.; наткнуцца. Узбіцца на камень. Узбіцца на востры сук. □ Ад невялічкай газнічкі, што стаяла на паліцы каля абразоў, хапала святла толькі на тое, каб не ўзбіцца на чалавека. Лобан. Аслеплены дымам, Міша ўзбіўся на нейкі цабэрак і паляцеў потырч. Арочка.

2. Нечакана сустрэцца, сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. непажаданым, непрыемным; напароцца. Узбіцца на засаду. □ [Ляснік:] — Перадумаў я, хлопцы. Начуйце. Час позні, можна і на ваўка дзе ўзбіцца. Паўлаў.

3. Разм. Натрапіць, напасці на што‑н. Шафёр, абмінаючы замёрзлыя лужыны, усё хмурыў твар, пасля, кіламетраў якіх праз сорак, узбіліся на шашу. Чыгрынаў. [Салдат:] — Ішоў, ішоў, узбіўся на бураковае поле. А ў лагчынцы, бачу, салдаты буракі капаюць. Лужанін. // перан. Дайсці, дапасці да чаго‑н. (у думках, размове і пад.). [Грэчка:] — У апошні момант узбіўся быў на цікавы сон. Няхай. Гутарка ўзбілася на залатога кухара, і, падвыпіўшы, госці пажадалі паглядзець на яго. Гарэцкі.

4. Разм. Узабрацца на верх чаго‑н., насесці, налезці на каго‑, што‑н. Пад рабінай была лавачка, мокрая яшчэ ад дажджу, не высахла, і на яе ўзбіліся дзеці. Пташнікаў. Злавіў [Базыль] свайго сівага аж каля балота і, ледзь узбіўшыся на яго шырокую спіну, ступою накіраваўся на пацяробы. Нікановіч.

5. без дап. Стаць пышным. Падушкі ўзбіліся. // Успеніцца ад моцнага струменя, узбівання і пад. На піве ўзбілася пена.

6. Разм. З цяжкасцю абзавесціся чым‑н., разжыцца. Рана .. [Рымша] асірацеў, але і адзін неяк-такі ўзбіўся на гаспадарку. Якімовіч. Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ўсё ніяк не маглі ўзбіцца. Васілевіч. Адзін час .. [Максім Астапавіч] узбіўся на каня і наймаўся вазіць тавар адсюль у Мінск і з Мінска сюды. Чорны.

•••

Узбіцца на капейку — разжыцца на грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)