асе́тр, асятра́, мн. асятры́, -о́ў, м.

Буйная прамысловая рыба, каштоўная сваім мясам і ікрой.

|| прым. асятро́вы, -ая, -ае.

Сямейства асятровых (наз.). Асятровая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́тр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. асе́тр асятры́
Р. асятра́ асятро́ў
Д. асятру́ асятра́м
В. асятра́ асятро́ў
Т. асятро́м асятра́мі
М. асятры́ асятра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

асе́тр (род. асятра́) м. осётр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асе́тр, асятра, м.

Буйная прамысловая рыба, каштоўная сваім мясам і ікрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асе́тр, асяцё́р ’від рыбы Acipenser’ (БРС), асё́тр (Жук., 99). Рус. осётр, осётер, осете́р, укр. осете́р, осе́тр, польск. jesiotr, паморск. i̯asotär, i̯esotär, в.-луж. jasotr, н.-луж. jesotr, чэш., славац. jesètr, балг., макед. есетра, серб.-харв. јѐсетра, славен. jesèter, ст.-рус. осетръ. Зважаючы на выкарыстанне ў дапаўненні да Смален. граматы 1150 г. (XVI ст.) слова осетръ, няма патрэбы лічыць бел. асетр запазычаным з рускай мовы, як Крукоўскі, Уплыў, 71–73. Ст.-прус. ešketrasасетр’, ст.-літ. ešketras ’кіт’, літ. eršketas і пад. ’асетр’ пераўтворана пад уплывам erškẽtis ’цёран, калючка’ (Фрэнкель, 122–123), літ. asẽtras з беларускай (Скарджус, Slav., 34; Фрэнкель, 122). Этымалогія не зусім ясная. Найбольш верагодна, хаця, як лічыць Фасмер, не даказана сувязь з і.-е. коранем *ak̑‑, праслав. *ostrъ ’востры’ (Лёвенталь, BB, 55, 317; Гараеў, Доп., 1, 31; Развадоўскі, Wybór, 2, 338; Ільінскі, Slavia, 2, 256 і наст.; Машынскі, JP, 37, 299), з гэтым звязана і сцвярджэнне пра роднасць кораня слоў асетр і акунь (Буга, 1, 328; Брукнер, 26; Бернштэйн, Очерк, 153), якое выклікала засцярогі ў Ваяна, RÉS, 41, 168. Сувязь назвы асятра са словам востры праз тыпы, якімі пакрыта рыба. Недастаткова высветлена сувязь з нямецкай назвай асятра Stör, франц. esturgeon. Неверагодна супастаўленне Бецэнбергера (BB, 27, 163) з грэчаскай назвай дробнай рыбы ἴχταρ, а таксама супастаўленне Траўтмана (Altpreuß., 331) з лац. excetra ’змяя’, на што ўказвалі ў першым выпадку Бернекер, 1, 265; Фасмер, 3, 158, у другім — Вальдэ-Гофман, 1, 426; Фасмер, там жа. Махэк₂ (223) адносіў слова да «праеўрапейскіх».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асятро́вы гл. асетр, асяцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асяцёр, асятра́, мн. асятры́, асятро́ў, м.

Тое, што і асетр.

|| прым. асятро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асяцёр, асятра, м.

Тое, што і асетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асяцёр (род. асятра́) м., см. асе́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сяцёрасетр’ (Юрч. Вытв.). Фанетычны дыялектны варыянт з адсячэннем пачатковага а‑ ад асяцёр (гл. асетр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)