арэ́шак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
арэ́шак |
арэ́шкі |
| Р. |
арэ́шка |
арэ́шкаў |
| Д. |
арэ́шку |
арэ́шкам |
| В. |
арэ́шак |
арэ́шкі |
| Т. |
арэ́шкам |
арэ́шкамі |
| М. |
арэ́шку |
арэ́шках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кедр, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр. // Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.
2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.
[Грэч. kedros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Умяшчальны зал. Умяшчальны чамадан. □ Запасяць .. [лясныя мышы] таксама арэхі, насенне клёна, вяза, ягады, але асабліва любяць арэшкі ліпы, набіваючы імі даверху даволі ўмяшчальныя дуплы. Самусенка.
2. Які можа ўмясціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Прэ́дак, прэдок, прэдко ’продак, пачынальнік роду’ (ТС), продкі ’продкі’ (Ян.), ’продкі, бацькі, дзяды і прадзеды’ (Бяльк.), арэшкі ’продкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. предок, предки ’тс’, укр. предок ’продак’. Запазычанне з ц.-слав., звязанае з прѣд- (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 419), гл. перад, а таксама Фасмер, 3, 357. Параўн. продак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзённік, ‑а, м.
1. Храналагічны запіс падзей, у якіх сам аўтар удзельнічаў ці быў іх сведкам. Дарожны дзённік. Дзённік з’езда. □ У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка, Дзень уч[а]рашні, вечар, Ноч і сённяшні досвітак шэры, Усе ростані і сустрэчы Пішу на паперы. Куляшоў.
2. Кніга, сшытак і пад. з такімі запісамі. Марына сядзела за сталом у Валі Арэшкі, калі Собіч праглядаў яе касавыя дзённікі. Скрыган. Яшчэ перад ад’ездам у пушчу дзед Рыгор перадаў .. [Архіпу Паўлавічу] рукапісы і дзённік Васіля Крамнёва. Шашкоў. // Вучнёўскі сшытак для запісу зададзеных урокаў і выстаўлення ацэнак. Пятро Захаравіч нечакана пацікавіўся Рыгоркавым школьным дзённікам. Краўчанка. [Галя] несла абгорнуты чыстай сіняй паперай дзённік з аднымі круглымі пяцёркамі на пераводнай старонцы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)