аргуме́нт
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
аргуме́нт |
аргуме́нты |
| Р. |
аргуме́нта |
аргуме́нтаў |
| Д. |
аргуме́нту |
аргуме́нтам |
| В. |
аргуме́нт |
аргуме́нты |
| Т. |
аргуме́нтам |
аргуме́нтамі |
| М. |
аргуме́нце |
аргуме́нтах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аргуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Лагічны довад, доказ.
Важкі а.
2. У матэматыцы: незалежная пераменная велічыня, ад змены якой залежыць змена другой велічыні (функцыі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аргуме́нт аргуме́нт, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аргуме́нт м., в разн. знач. аргуме́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.
2. Спец. Незалежная пераменная велічыня.
[Лац. argumentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аргуме́нт ’довад’ (БРС). Рус., укр. аргумент, польск. (з XVI ст.) argument. Ст.-бел. аркгументъ (XVII ст. — Гіст. мовы, 1, 298; Гіст. лекс., 108), ст.-укр. аргументъ (канец XVI ст.) з лацінскай, магчыма, праз польскую, як і рускае, зафіксаванае ў мове Курбскага ў XVI ст. (Шанскі, 1, А, 137) з націскам на другім складзе. Націск на апошнім складзе ў беларускай мове ў выніку ўздзеяння рускай мовы ці формы множнага ліку польскай (argumenty) замацаваўся ўжо ў XIX ст. (Нас.); Насовіч прыводзіць і бытавое значэнне аргументы ’хабар’, што дае падставы меркаваць аб адсутнасці перапынку ва ўжыванні слова і робіць непатрэбным дапушчэнне аб паўторным запазычанні слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76; Гіст. лекс., 233), дзе сучасны націск замацаваўся ў канцы XVIII ст. (Шанскі; менш дакладна — Фасмер, 1, 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маладо́казны, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова доказны; малапераканаўчы. Маладоказны аргумент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уничтожа́ющий
1. прич. які́ (што) знішча́е, які́ (што) зніштажа́е; які́ (што) вынішча́е; см. уничтожа́ть;
2. прил. знішча́льны;
3. прил., перен. знішча́льны; (презрительный) пага́рдлівы;
уничтожа́ющий взгляд пага́рдлівы по́зірк;
уничтожа́ющий аргуме́нт знішча́льны аргуме́нт;
уничтожа́ющая кри́тика знішча́льная кры́тыка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ра́цыя ’падстава, сэнс, аснова, слушнасць’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’прычына, прэтэнзія’ (Нас., Шат.), ра́ца ў выразе без дай рацы ’без прычыны, адвольна’ (Шат.), ст.-бел. рация ’аргумент, довад’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. racja ’тс’, што з лац. ratiō ’разлічаная пазіцыя; доказ, довад, меркаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
доказ, довад, сведчанне, падстава, абгрунтаванне, аргумент, матывіроўка, рэзон; козыр (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)