Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аргуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Лагічны довад, доказ.
Важкі а.
2. У матэматыцы: незалежная пераменная велічыня, ад змены якой залежыць змена другой велічыні (функцыі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аргуме́нтаргуме́нт, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аргуме́нтм., в разн. знач.аргуме́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.
2.Спец. Незалежная пераменная велічыня.
[Лац. argumentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аргумент (у матэматыцы) 1/427; 6/63
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Аргумент (у логіцы) 1/427; 4/253; 6/239
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУМЕ́НТу матэматыцы,
1) незалежная пераменная, што стаіць пад знакам функцыі і абумоўлівае яе значэнне. Аргумент функцыі ёсць x. Аргумент функцыі можа быць якой-н. функцыяй іншай пераменнай, напр.аргумент трыганаметрычнай функцыі ёсць ax+b.
2) Аргументам комплекснага ліку — вугал φ паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і радыус-вектарам пункта з каардынатамі x і y, які з’яўляецца выявай камплекснага ліку на плоскасці XOY. Вызначаецца з дакладнасцю да 2π і звязаны з каардынатамі x і y формулай .
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУМЕ́НТ (лац. argumentum),
1) суджэнне (або іх сукупнасць), што прыводзіцца ў пацвярджэнне праўдзівасці інш. суджэння, канцэпцыі, тэорыі.
2) У логіцы — пасылка доказу (інакш — падстава або довад доказу); часам аргументам называюць увесь доказ цалкам. Лагічныя довады для абгрунтавання якога-н. палажэння называюць аргументацыяй. Азначае таксама працэс лагічнага доказу ісціннасці якога-н. палажэння (суджэння) пры дапамозе аргумента (аксіём, азначэнняў і выказванняў аб фактах). Аргументацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі пабудовы доказаў (правілы катэгарычнага сілагізму, умоўна-раздзяляльнага, умоўнага сілагізму і інш.). У ёй можа быць выкарыстана адвольная, але канечная колькасць аргумента. Спосаб сувязі аргумента паміж сабой ці з тэзісам (палажэннем, якое аргументуецца) наз. дэманстрацыяй, формай доказу або формай аргументацыі.