АРГУМЕ́НТ (
1) суджэнне (або іх сукупнасць), што прыводзіцца ў пацвярджэнне праўдзівасці
2) У логіцы — пасылка доказу (інакш — падстава або довад доказу); часам аргументам называюць увесь доказ цалкам. Лагічныя довады для абгрунтавання якога-н. палажэння называюць аргументацыяй. Азначае таксама працэс лагічнага доказу ісціннасці якога-н. палажэння (суджэння) пры дапамозе аргумента (аксіём, азначэнняў і выказванняў аб фактах). Аргументацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі пабудовы доказаў (правілы катэгарычнага сілагізму, умоўна-раздзяляльнага, умоўнага сілагізму і
У.К.Лукашэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)