аргані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на аргане.

|| ж. аргані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аргані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аргані́ст аргані́сты
Р. аргані́ста аргані́стаў
Д. аргані́сту аргані́стам
В. аргані́ста аргані́стаў
Т. аргані́стам аргані́стамі
М. аргані́сце аргані́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аргані́ст м., муз. органи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аргані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на арганах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

органи́ст муз. аргані́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аргані́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да арганіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́нтар³, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.

2. Галоўны пеўчы ў сінагозе.

3. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Магна́ты ’вялікі’ (віл., Сл. ПЗБ). Утворана з магнат пры дапамозе канчатка ‑ы (як лабаты, чубаты) па ўзору арганістыарганіст’, аднак з пэўным пераасэнсаваннем семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аргані́стыарганіст, касцельны рэгент’ (Нас., Сцяшк.). Тыпова беларускае пераўтварэнне па ад’ектыўнаму ўзору запазычанага праз польск. арганіста (Нас.) (гл. Ірачак., Зб. Траўнічку, 312) ці замацаванага ў сувязі з рускай мовай арганіст (Нас., БРС). Аб гэтым пісаў Фогарашы, Beiträge, 31–32, хаця храналогія і стылістычная характарыстыка ў яго недакладныя: такія пераўтварэнні характэрныя для вуснай размоўнай мовы яшчэ ў XIX ст. Параўн. таксама аб слове арганісты як тыповым беларускім утварэнні (Мартынаў, Лекс. балтызмы, 25). Але ўкр. таксама органістый (Железняк, Мовознавство, 1975, 2, 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́нтар 1, ‑а, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Батура падышоў да шула, адвязаў кантар, уз’ехаў на двор, занёс муку і сала ў кладоўку і павярнуў каня па выезд. Гурскі.

ка́нтар 2, ‑а, м.

Разм. Род бязмена.

ка́нтар 3, ‑а, м.

1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве. // Галоўны пеўчы ў сінагозе.

2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

[Лац. cantor — спявак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)