апява́ць гл. апець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апява́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. апява́ю апява́ем
2-я ас. апява́еш апява́еце
3-я ас. апява́е апява́юць
Прошлы час
м. апява́ў апява́лі
ж. апява́ла
н. апява́ла
Загадны лад
2-я ас. апява́й апява́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час апява́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апява́ць несов., выс. воспева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апе́ць, апяю́, апяе́ш, апяе́; апяём, апеяце́, апяю́ць; апе́й; апе́ты; зак., каго-што (высок.).

Уславіць, усхваліць (у вершах, песнях).

А. герояў.

|| незак. апява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да апяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспева́ть несов., высок. апява́ць; усхваля́ць; услаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апяваць — апець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пець, пяю́, пяе́ш, пяе́; пяём, пеяце́, пяю́ць; пей; пе́ты; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор.

П. раманс.

2. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: абзывацца галасамі.

Жаваранак пяе.

3. што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. (высок.).

Паэт пяе пра жыццё народа.

Лазара пець (разм., неадабр.) — скардзіцца на лёс, прыкідвацца няшчасным.

|| зак. прапе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́й; -пе́ты (да 1 і 2 знач.) і спець, спяю́, спяе́ш, спяе́; спяём, спеяце́, спяю́ць; спей; спе́ты (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пець, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор; спяваць. Пець калыханку. Пець раманс. Хор пяе. □ Ён — паляўнічы, ён рыбак, Страляе, ловіць, пяе песні. Колас. Ты смяешся, пяеш, ты шчаслівая сёння. А. Вольскі.

2. перан. Быць прасякнутым радасным, узнёслым пачуццём. Хай сэрца сэрца не баіцца, Душа з душою хай пяе. Купала. Добра ляцець па маладым.. лядку. Звініць лёд, пяе сэрца, гараць вочы... Гамолка.

3. перан. Меладычна гучаць (пра музычныя інструменты). Скрыпка пяе. Пяюць цымбалы. // Утвараць працяжныя, то нізкія, то высокія ці манатонныя гукі. Па вуліцах Мінска Спяшае трамвай І голасна, Звонка пяе. Хведаровіч. Завіруха пяе за дзвярыма. Ад марозу — Трашчыць недзе лёд. Лявонны.

4. Абзывацца галасамі (пра пеўчых і некаторых іншых птушак). Гэта ён [раяль] напаўняў цяністы парк гукамі мелодыі, калі пераставалі пець дразды ды берасцянкі. Лобан. Касцы пад стог збіраюцца, І хтось сказаць паспеў — На тры дзяржавы раніцай Адгэтуль певень пеў. Калачынскі.

5. што і пра што. Складаць вершы пра што‑н., апяваць што‑н. У пішучай арміі я радавы, Пяю пра завод і калгасы. Лявонны.

•••

Лазара пець — прыкідваючыся няшчасным, скардзіцца на сваю долю (звязана з іменем Лазара ў евангельскай прытчы).

Пець дыфірамбы — ліслівіць, празмерна ўсхваляць каго‑н.

Пець па чыіх нотах — паўтараць чужую думку.

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, горача, з захапленнем.

Пець хвалу — расхвальваць каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)