пець, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор; спяваць. Пець калыханку. Пець раманс. Хор пяе. ▪ Ён — паляўнічы, ён рыбак, Страляе, ловіць, пяе песні. Колас. Ты смяешся, пяеш, ты шчаслівая сёння. А. Вольскі.

2. перан. Быць прасякнутым радасным, узнёслым пачуццём. Хай сэрца сэрца не баіцца, Душа з душою хай пяе. Купала. Добра ляцець па маладым.. лядку. Звініць лёд, пяе сэрца, гараць вочы... Гамолка.

3. перан. Меладычна гучаць (пра музычныя інструменты). Скрыпка пяе. Пяюць цымбалы. // Утвараць працяжныя, то нізкія, то высокія ці манатонныя гукі. Па вуліцах Мінска Спяшае трамвай І голасна, Звонка пяе. Хведаровіч. Завіруха пяе за дзвярыма. Ад марозу — Трашчыць недзе лёд. Лявонны.

4. Абзывацца галасамі (пра пеўчых і некаторых іншых птушак). Гэта ён [раяль] напаўняў цяністы парк гукамі мелодыі, калі пераставалі пець дразды ды берасцянкі. Лобан. Касцы пад стог збіраюцца, І хтось сказаць паспеў — На тры дзяржавы раніцай Адгэтуль певень пеў. Калачынскі.

5. што і пра што. Складаць вершы пра што‑н., апяваць што‑н. У пішучай арміі я радавы, Пяю пра завод і калгасы. Лявонны.

•••

Лазара пець — прыкідваючыся няшчасным, скардзіцца на сваю долю (звязана з іменем Лазара ў евангельскай прытчы).

Пець дыфірамбы — ліслівіць, празмерна ўсхваляць каго‑н.

Пець па чыіх нотах — паўтараць чужую думку.

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, горача, з захапленнем.

Пець хвалу — расхвальваць каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)