апра́ва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
апра́ва |
апра́вы |
| Р. |
апра́вы |
апра́ў |
| Д. |
апра́ве |
апра́вам |
| В. |
апра́ву |
апра́вы |
| Т. |
апра́вай апра́ваю |
апра́вамі |
| М. |
апра́ве |
апра́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
апра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.
1. Тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н., рамка.
Люстэрка ў бляшанай аправе.
Акуляры ў дарагой аправе.
2. перан. Тое, што акружае як рамка.
Возера ў аправе кучаравых кустоў.
3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.
А. абраза.
|| прым. апра́вачны, -ая,-ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апра́ва ж.
1. опра́ва;
акуля́ры ў залато́й ~ве — очки́ в золото́й опра́ве;
2. обрамле́ние ср.;
во́зера ў зялёнай ~ве ле́су — о́зеро в зелёном обрамле́нии ле́са;
3. церк. окла́д м.;
а. абраза́ — окла́д ико́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апра́ва, ‑ы, ж.
1. Рамка, абалонка, у якую ўстаўляецца што‑н. Заскочыла ў хату Аленка.., зірнулася ў люстэрачка ў бляшанак, аправе і на вуліцу выйшла. Колас. // Рамка ці што‑н. падобнае, што з’яўляецца аздобай чаго‑н. Шабля ў сярэбранай аправе.
2. Тое, што акружае як рамка. У раскошнай аправе праменняў з’явілася сонца. Самуйлёнак.
3. Металічнае пакрыццё, якое аздабляе абраз; абклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апра́ва ’рамка, аклад абраза; пераплёт кніжкі’. Рус. оправа ’рамка, аклад’, укр. оправа ’пераплёт; рамка, аклад’, польск. oprawa ’пераплёт, рамка’. Да апраўляць ’апрацоўваць, прыводзіць у адпаведны выгляд’, адкуль і ’ўстаўляць у аправу’. Значэнні ’рамка’ і ’аправа абраза’ адносна новыя з больш старога аправа ’рамка’. Ст.-бел. оправа ’паправа, наладка’ (магчыма, з чэшскай, сустракаецца ў Скарыны, хаця вядома і ў старапольскай); ’дакумент на права карыстання маёмасцю’ і ’маёмасць, запісаная на чыёсьці імя’ (Юрэвіч–Яновіч, Бел. мова, 97), звязана са старапольскім значэннем дзеяслова oprawić ’забяспечыць’, ст.-бел. оправити ’ўнагародзіць’ (Гарб.). Семантычны пераход у дзеяслове, магчыма, такі: ’паправіць, прывесці ў адпаведны выгляд, зрабіць аправу’ і ’паправіць (матэрыяльнае становішча), запісаць маёмасць, узнагародзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ларне́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ларнета. Ларнетная аправа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
окла́дIII м., церк. апра́ва, -вы ж., акла́д, -да м.;
окла́д ико́ны акла́д (апра́ва) абраза́ (іко́ны).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
опра́ва апра́ва, -вы ж.; (рама — ещё) ра́ма, -мы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Па́лупка ’драўляная аправа ў жорнах’ (Сл. ПЗБ). Да луб 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брывяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае дачыненне да брыва. Адкрыты лоб, сама смуглява, А што найбольш прывабна ў ёй [Марыне], Дык гэта вочы, іх аправа Пад тонкай дужкай брывяной. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)