апо́ўзіна
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
апо́ўзіна |
апо́ўзіны |
| Р. |
апо́ўзіны |
апо́ўзін |
| Д. |
апо́ўзіне |
апо́ўзінам |
| В. |
апо́ўзіну |
апо́ўзіны |
| Т. |
апо́ўзінай апо́ўзінаю |
апо́ўзінамі |
| М. |
апо́ўзіне |
апо́ўзінах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Апо́ўзіна ’прыстасаванне з вітых галінак ці жэрдак для ўтрымання сена ці саломы на стагу, возе, страсе’ (Чабярук, Працы, IM, 7, 136, 138; Янк. I; Мат. Гродз.), апоўзліна (Янк. Мат.), апоўзнік, апоўзняк (Шушк.), пэўна сюды ж опоўзнік ’маладыя дрэўцы’ (< ’галінкі, якія выкарыстоўваюцца як апоўзіны’) (Арх. ГУ). Малчанава (Мат. культ., 44) піша: «каб такую страху не раскідаў вецер, …накладвалі 12–15 пар «апоўзняў» — зрубленых пад корань тонкіх доўгіх бярозак, звязаных верхавінамі папарна». Укр. жытом. оповзина ’апоўзіна’. Хаця цяпер для папярэджання апаўзання ужываюцца «тычкі», а не апоўзіны, назва апоўзіна, напэўна, адлюстроўвае недыферэнцыраванне гэтай прылады для папярэджання апаўзання саломы ці сена ўніз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́зін ’зарасць арэшніку’ (дзятл., З нар. сл.). Няясна; параўн. укр. пу́зина, якое ЕСУМ (4, 628) адсылае да півзен ’жардзіна, што прыціскае салому на даху або ў стозе’ (< прасл. *ро(у)огьпь, гл. вязаць, вуза). Магчыма, да апо́ўзіна ’прыстасаванне з галін або жэрдак для ўтрымання сена на стозе’ (гл.), параўн. пу́зе ’тс’ з семантычным пераносам ’звязаныя з аднаго канца дрэўцы’ > ’куст ляшчыны’. Фармальна блізкае пу́зіны ’паплёт у страсе паверх саломы’ (ЛА, 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́ўзлы ’аблезлы’ (Янк. БП, 467, Касп., Янк. I, Янк. Мат.); у выразе жаба апоўзлая (варыянт — жаба аблезлая — Янкоўскі, докт. дыс., 1, 188) указвае на нікчэмнасць чалавека. Апоўзлік ’нязграбны, нікчэмны, слабы, закажанелы чалавек’ (Мядзв., Інстр. III, Янк. Мат., Касп.), ’нязграбнае, непаслухмянае дзіця’ (Мядзв., Янк. Мат., Сцяц.); апо́ўзіна ’неахайны чалавек’ (Сцяшк., Янк. II). Параўн. ст.-рус. опълзти ’апляшывець’. Выключна беларускія пераносныя значэнні даюць уяўленне аб жабе пасля лінькі (параўн. рус. выползина, выползок ’скурка жывёлы пасля лінькі’; выползень ’насякомае, якое выпаўзла з лічынкі’, ’цёмны чалавек, які з’явіўся невядома адкуль’) ці аб абвіслым, азызлым, лысым чалавеку (параўн. рус. оползень ’аблезлае футра’, славен. opolzniti ’аблысець’). Нельга цалкам адкінуць і магчымасць іншага семантычнага развіцця, зафіксаванага ў чэш. oplzlý слізкі’, адкуль ’бессаромны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)