апане́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апане́нт апане́нты
Р. апане́нта апане́нтаў
Д. апане́нту апане́нтам
В. апане́нта апане́нтаў
Т. апане́нтам апане́нтамі
М. апане́нце апане́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. (кніжн.). Той, хто апаніруе каму-н.

Афіцыйны а. на абароне дысертацыі.

2. Той, хто наогул выступае як праціўнік у спрэчцы.

|| ж. апане́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. апане́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апане́нт м. оппоне́нт;

афіцыя́льны а. — официа́льный оппоне́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх‑н. доказаў, палажэнняў і пад. І вось Кухарчыкава дысертацыя гатова. Яна ляжыць у галоўнага апанента, доктара навук, прафесара Мітрафана Іванавіча Сініцкага. Сабаленка. // Наогул той, хто выступае як праціўнік у спрэчцы. Багдановіч быў не так вучань Карскага, як яго паплечнік і апанент. Лойка.

[Ад лац. opponens, opponentis — які пярэчыць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оппоне́нт апане́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апане́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да апанент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)