апало́нік
‘лыжка, якой разліваюць страву’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
апало́нік |
апало́нікі |
| Р. |
апало́ніка |
апало́нікаў |
| Д. |
апало́ніку |
апало́нікам |
| В. |
апало́нік |
апало́нікі |
| Т. |
апало́нікам |
апало́нікамі |
| М. |
апало́ніку |
апало́ніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
апало́нік
‘лічынка жабы’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
апало́нік |
апало́нікі |
| Р. |
апало́ніка |
апало́нікаў |
| Д. |
апало́ніку |
апало́нікам |
| В. |
апало́ніка |
апало́нікаў |
| Т. |
апало́нікам |
апало́нікамі |
| М. |
апало́ніку |
апало́ніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ Ківі́лы ’апалонікі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kivynas ’апалонік’, там жа, 459, з іншым значэннем для літ. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самту́к ’апалонік (малькі жабы)’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. samtùkai мн. ’апалонікі’, дэмінутыў да sámtis ’апалонік (лыжка)’; семантычны пераход пад уплывам бел. аналагічнага пераходу; гл. Грынавяцкене і інш., Lietuvių kalbotyros klausimai, 1975, XVI, 188; Лаўчутэ, Балтизмы, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апало́нік 1, ‑а, м.
Хвастатая лічынка жабы. У школе мы будзем пазіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі. Якімовіч.
апало́нік 2, ‑а, м.
Вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Восілена прысела каля Каспара і драўляным апалонікам наліла ўсім стравы. Броўка. Там, над ахутанымі парай катламі, з павісшым у паветры на паўдарозе апалонікам стаяла Ліда. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. пацёр ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова + паціраць, параўн. в.-дзв. паціраць ’згубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑© рус. потерять, укр. теряти, ст.-рус. терлти ’разбураць, спусташаць’, потерпти ’загубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. Tjeparu ’забіваць’, чэш. ter: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, poter ’малькі’, Апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potre‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. падранка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)