◎ Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мула́ ’мусульманскі свяшчэннік’ (ТСБМ). Ст.-рус. молла, молъла, молна, польск. mułła, mołła, mołna, molda, бел.-тат. мулла́, молла, малла ’тс’ (Антановіч, Бел. тексты, 393), якія з тур. mollā ’тс’, ’уладар, суддзя’, крым.-тат. mulla (Міклашыч, Türk. El., 2, 127; Фасмер, 3, 8) < араб. maulā, mewlā, mulā ’пан, уладар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Семенчаваць ‘суцешыць радаснай весткай’ (Тэсфір 1725 г.). Паводле Мішкінене (Slavistica Vilnensis, 1997, 210), сустрэлася ў каментарыі да Карана ў форме семенчуй з тлумачэннем “суцеш радаснай весткай”. Антановіч (Зб. Крымскаму, 148–149) у арабаграфічных тэкстах семенчаваць “вітаць” разглядае як цюркізм. Вытворнае ад ст.-бел. семенчъ ‘радасная вестка’ (1545 г.), што з крым.-тат. sävinč, чагат. sävünč ‘тс’, якое ў сувязі з абмежаваным характарам выкарыстання сярод беларускамоўных мусульман разглядаецца як экзатызм (Булыка, Лекс. запазыч., 36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. каго-што. Накіраваць каго‑, што‑н. куды‑н., у якім‑н. напрамку. Дзед, нічога не гаворачы, скіраваў на грудок каня. Гурскі. [Салвесь] скіраваў фурманку ў лес, скінуў мяшкі з соллю, прыкрыў іх галлём, стаў масціць воз. Карпюк. Іван прыгнуўся, позіркам адмераў якую паўсотню крокаў да вострага каменнага абломка ў траве і скіраваў туды пісталет. Быкаў. // да чаго, на што і без дап. Узяць кірунак куды‑н., накіравацца ў які‑н. бок. Гнедка і цяпер скіраваў да лужка, але Сцёпка не пусціў яго. Хомчанка. Сёння зранку неба ўкрылі хмары, і Антановіч не скіраваў, як звычайна, на возера, а пайшоў з Русіновічам у бібліятэку. Дамашэвіч. Машыны скіравалі ў лес. Асіпенка. // што. Накіраваць у які‑н. бок (вочы, позірк). Марына Мікалаеўна здрыганулася, зыркія вочы да дзвярэй скіравала. Кавалёў. Віктар скіраваў позірк на неба, усміхнуўся нейкім сваім думкам. Савіцкі.
2. перан. каго-што. Даць пэўны кірунак каму‑, чаму‑н. Недзе ў сярэдзіне падрыхтаванай загадзя прамовы Вера са страхам падумала, што не ведае, куды ёй скіраваць моладзь. Асіпенка. Фільм «Міколка-паравоз» .. на матэрыяле шырокавядомай аповесці М. Лынькова скіраваў беларускае кіно да тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на Беларусі. «Полымя». // Накіраваць на каго‑, што‑н. (размову, думкі і пад.). Скіраваць памаганні людзей на вырашэнне галоўнай задачы. □ Успамін пра Паходню скіраваў у другое рэчышча думкі Зараніка. Хадкевіч. Мы не ведалі, куды скіраваць гаворку, як раптам наш заўзяты маўчун Косцік ціхенька прамовіў: — Нешта есці дужа хочацца... Ваданосаў. // Звярнуцца да каго‑н. — Трэба нам з вамі новага брыгадзіра шукаць, — не то да ўсіх, не то да аднаго Базыля скіраваў гэтыя словы Сушчык. Дуброўскі.
3. каго. Паслаць каго‑н. куды‑н., даць прызначэнне каму‑н. Бацькі пярэчылі, рабілі ўсё, каб скіраваць дзяўчыну на якую-небудзь лягчэйшую работу, але яна пастаяла, дамаглася свайго: «Буду трактарысткай». Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)