Андрэ́йка, андрэй, андручок, андрэйка‑калода, андрэйка‑канарэйка, андрэйка‑купарэйка, андрэйка‑лябёдка і інш. ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (Шаталава, Веснік БДУ, 1970, 3, 65). Упадабненне імені — другасная з’ява, як і ў шэрагу іншых назваў насякомых, напр.: хвэдорко, пятрушачка, пэтрык, федарка, федрык, матрунька, пятрок, пэтрычок, пятрук, петрачка, петра, пытро і інш. Магчыма, назва паралельная да бэдрык, бэндрык, едрайко, едранец, вэдрык, ветрык, вадрык, відрык, параўн. польск. biedronka і wiodrunka. Напярэдадні дня св. Андрэя (29 лістапада) у палякаў моладзь варажыла пра будучага жаніха (andrzejki), а ў рускіх з гэтым днём звязаны народныя (павер’і аб надвор’і зімой (Даль, 1, 17); цікава адзначыць у сувязі з гэтым наўрад ці выпадковае выкарыстанне адной з назваў божай кароўкі ўкр. ведрик або бедрик у зімовых каляндарных песнях-шчадроўках. Але зімой, звычайна, андрэйкі не лятаюць, таму адзначым, што другі Андрэй святкаваўся 4 ліпеня. Усё гэта дае падставу для пераносу ўласнага імя Андрэй на насякомае і семантычных кантамінацый. Гл. ведрык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

като́к³, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. гл. кот.

2. Ласкавы зварот да хлопчыка.

Андрэйка, мой каток, дапамажы мне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчапі́ць, ашчаплю, ашчэпіш, ашчэпіць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і абшчапіць. Андрэйка! — ускрыкнула.. [бабулька Макрына], ашчапіла ўнука жылістымі рукамі за шыю і пацалавала яго ў лоб. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назіра́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя. Развіваць назіральнасць. Вострая назіральнасць. Адсутнасць назіральнасці. □ Андрэйка вызначаўся дасціпнасцю і не па гадах вялікай назіральнасцю. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змахлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Разм. Зрабіць несумленны ўчынак; ашукаць, зжульнічаць. Вельмі часта Андрэйка імкнуўся змахляваць, спрачаўся, даводзіў, што мяч забіты правільна, і тут жа падміргваў Валодзьку: маўляў, падтрымай. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смелым, пасмялець, набрацца адвагі. Хлопцу супакоіліся, асмялелі і адчувалі сябе значна лепш, як у цёмным небяспечным лесе. Маўр. І Андрэйка, пачуўшы голас чалавека, асмялеў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сняда́нак, ‑нку, м.

Разм. Снеданне. Пойдзем гэта мы [парабкі], бывала, касіць золакам, да сняданку. М. Ткачоў. Андрэйка рассцілае на зямлі белую сурвэтку, у якую мама загарнула яму сняданак, і хлопчыкі складваюць на ёй усё, чым багаты. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.

Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́тра-паўла ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (брасл., ЛА, 1), Пётра–Паўла (міёр., брасл., З жыцця, 169). Другасна збліжаная з імёнамі апосталаў Пятра і Паўла назва, якую нельга адрываць ад бедрык ’тс’ (гл.) (Трубачоў, Этимология–1975, 12). Сюды ж пе́транка ’божая кароўка, Coccinella’ (Сцяшк. Сл.). Суфікс ‑ка, як у іншых ласкальных назвах насякомага: кароўка, андрэйка, бедарка, матрунка, кандратка і інш. (гл. Шаталава, З жыцця, 166–178). Параўн. пе́трык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Управіцца, справіцца, пакончыць з кім‑, чым‑н., завяршыць якую‑н. работу. — Цяжкавата такую прастору касой аходаць, — гаварыў Антось Жыгалка. Дуброўскі. Як толькі Андрэйка ўзняўся на ногі гэтак, што без старэйшага брата мог аходаць зямлю, Броня пайшоў у старую кузню вучыцца за каваля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)