Александры́я

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Александры́я
Р. Александры́і
Д. Александры́і
В. Александры́ю
Т. Александрыя́й
Александры́яю
М. Александры́і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Александри́я г. Александры́я, -ры́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Апавяда́ць. Ст.-бел. з пач. XVII ст.: оповѣдати (Карскі, 1, 440–441; Александрыя); укр. оповіда́ти, польск. opowiadać, н.-луж. wopowědaś. Пашырэнне ў мовах, якія сутыкаліся з польск., сведчыць аб верагоднасці запазычання з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́йчы ‘тры разы’ (Шат., Варл.; ашм., Стаяк., Сцяц., Сцяшк. Сл., Жд. 1, 3; асіп., Буз., Сержп. Прык. і прым., Ян.), ‘тройчы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. треичти ‘тс’ (Александрыя). Да тро́йчы (гл.), параўн. трэ́йка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́нгел ’анёл’ (КТС), слуц. бабр. ангал (Шн., Серб.), анголь (Машынскі, Uwagi). Як і рус., укр. а́нгел запазычана яшчэ ў ст.-рус. з ст.-слав. (Шанскі, 1, А, 105–106), дзе з ст.-грэч. ἄγγελος, адкуль і ст.-бел. аггелъ (Александрыя). Гл. анёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змо́ва ’тайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́ва ’змова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зубр ’Bison bonasus’. Рус., укр. зубр, польск. żubr, в.-луж., чэш. zubr, славац. zubor, славен. zǫ̑ber, серб.-харв. зу̏бар, зу̀бāр, балг. зубър. Ц.-слав. зѫбрь. Ст.-бел. зубр (Александрыя). Версія пра запазыч. зубр з ятвяж. *sumbris, літ. stum̃bras, лат. sumbrs (Буга, Rinkt., 1, 378–380; 2, 678–679 — пры кантамінацыі з зуб; Вяржбоўскі, Весці АН БССР, 1960, 3, 125–132) выклікае пярэчанні (Лаўчутэ, Сл. балт., 142). Фасмер (2, 107) указвае на верагоднасць першаснай (а не другаснай) сувязі з зуб. Іванаў (Этимология, 1975, 157) прапануе каўк. паралелі слову зубр, прымаючы сувязь *zǫbъ*zǫbrъ. Патрэбны далейшыя даследаванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трач1 ‘пільшчык, чалавек, які распілоўвае ўздоўж бярвенні’ (Сл. Брэс., Бес.; кам., малар., ЛА, 3, Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ, АБ, 9). З польск. tracz ад trzeć ‘церці, шараваць’, у тым ліку і ‘пілаваць’ (Брукнер, 580; Борысь, 648), параўн. ст.-бел. пила которою трутъ (Александрыя). Сюды ж: трачы́на ‘пілавінне’, трачкува́ті, трачува́ты ‘распілоўваць бервяно ўздоўж’, тра́чка ‘распілоўка’ (Сл. Брэсц.; беласт., Сл. ПЗБ).

Трач2 ‘пугач’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, памылкова расчытанае рукапіснае “пугач”; параўн., аднак, польск. дыял. tracz ‘długodziob’, ‘murogęś’, што не выключае гукапераймальнага паходжання, параўн. славен. trač ‘балбатня’, якое, паводле Сной₃, 797, з ням. tratschen ‘балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́ратак ’жар у печы’ (Жд. 2, Шатал.). Рус. дыял. паўн. жера́ток, ’заглыбленне ў печы для жару’, жара́ток ’тс’, ’прысак’, н.-луж. žoratk, žoratki ’жар, прысак’, польск. żarzątek ’жар’, серб.-харв. жера́так памянш. ад жера ’жар’. Ст.-рус. жератъкъ ’прысак, сера, смага’, жаратъкъ, жаратникъ ’заглыбленне ў печы для жару’ (з XVII ст.), ц.-слав. жаратъкъ ’тс’, ст.-бел.Александрыя» XVII ст.). Ваян (Gram. comp., IV, 702) тлумачыць як назоўнік, суадносны з прыметнікам на ‑ат‑ (паралельна з засведчанымі ў ст.-слав. утварэннямі на ‑av: жеравъ), утвораны з дапамогай ‑ъкъ. Аб пашырэнні слова ў паўн.-рус. гаворках і вар’іраванні гл. Дзярагін, Этимология, 1966, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)