а́кцыя², -і, ж. (кніжн.).

Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты.

Дыпламатычная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́кцыя

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́кцыя а́кцыі
Р. а́кцыі а́кцый
Д. а́кцыі а́кцыям
В. а́кцыю а́кцыі
Т. а́кцыяй
а́кцыяю
а́кцыямі
М. а́кцыі а́кцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

а́кцыя

‘каштоўная папера’

а́кцыя I ж. (ценная бумага) а́кция

а́кцыя II ж. (действие) а́кция;

дыпламаты́чная а. — дипломати́ческая а́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́кцыя 1, ‑і, ж.

Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты. Міралюбівая акцыя Савецкага ўрада. Дыпламатычная акцыя. Акцыя помсты. Агрэсіўная акцыя. □ [Кох:] не раз рабіў.. [Вейсу] непрыемнасці, пачынаючы якую-небудзь акцыю, не дамовіўшыся, не параіўшыся з ім. Лынькоў.

[Ад лац. actio — дзеянне.]

а́кцыя 2, ‑і, ж.

Цэнная папера, якая сведчыць пра ўнясенне пэўнага паю ў капіталістычнае прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства. Валодаць акцыямі. Скупіць акцыі. Трымаць акцыі. Рост каштоўнасці акцый. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне: будучага даходу). Маркс. Шалёна несліся ў гару акцыі фабрык і заводаў. Гартны. Трывогу, трывогу б’е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.

•••

(Яго, яе, іх) акцыі павышаюцца — пра павышэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.

Акцыі падаюць — пра зніжэнне чыйго‑н. значэння, уплыву.

[Фр. action.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́кцыя ’прыгода’ (Нас., Байк.), ст.-бел. акцияакцыя, дзеянне’ (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.), польск. akcja (Кюнэ, Poln., 39), якое ў сваю чаргу з лац. actio.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́кцыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.

Каштоўная папера, якая сведчыць аб узносе пэўнага паю ў прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у прыбытках гэтага прадпрыемства.

Скупіць акцыі.

Акцыі падняліся (цана на іх узрасла).

Акцыі чые падаюць (або павышаюцца) — падае (або павышаецца) уплыў, роля каго-н. у чым-н.

|| прым. акцыяне́рны, -ая, -ае.

Акцыянерны капітал.

Акцыянернае таварыства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арт-а́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. арт-а́кцыя
Р. арт-а́кцыі
Д. арт-а́кцыі
В. арт-а́кцыю
Т. арт-а́кцыяй
арт-а́кцыяю
М. арт-а́кцыі

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пія́р-а́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пія́р-а́кцыя
Р. пія́р-а́кцыі
Д. пія́р-а́кцыі
В. пія́р-а́кцыю
Т. пія́р-а́кцыяй
пія́р-а́кцыяю
М. пія́р-а́кцыі

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

про́ма-а́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. про́ма-а́кцыя про́ма-а́кцыі
Р. про́ма-а́кцыі про́ма-а́кцый
Д. про́ма-а́кцыі про́ма-а́кцыям
В. про́ма-а́кцыю про́ма-а́кцыі
Т. про́ма-а́кцыяй
про́ма-а́кцыяю
про́ма-а́кцыямі
М. про́ма-а́кцыі про́ма-а́кцыях

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)