а́кцыя¹, -і,
Каштоўная папера, якая сведчыць аб узносе пэўнага паю ў прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у прыбытках гэтага прадпрыемства.
Акцыі чые падаюць (або павышаюцца) — падае (або павышаецца) уплыў, роля каго
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)