акра́вак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
акра́вак |
акра́ўкі |
| Р. |
акра́ўка |
акра́ўкаў |
| Д. |
акра́ўку |
акра́ўкам |
| В. |
акра́вак |
акра́ўкі |
| Т. |
акра́ўкам |
акра́ўкамі |
| М. |
акра́ўку |
акра́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
акра́вак, -ра́ўка, мн. -ра́ўкі, -ра́ўкаў, м.
Абрэзак, кавалак, частка чаго-н. (лыка, скуры і пад).
Рукавіцы з акраўкаў аўчыны.
|| прым. акра́ўкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акра́вак, -ра́ўка м., прям., перен. лоску́т, обре́зок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акра́вак, ‑раўка, м.
1. Абрэзак, кавалак, шматок чаго‑н. (скуры, тканіны і пад.). Вулічнае акно.. было заткнута кажушным акраўкам. Вітка. [Мікодым:] — Пашукай у куфры, можа, які акравак чырвонага ёсць! Сабаленка.
2. Наогул частка чаго‑н. Сцямнела неяк адразу, толькі там, дзе на сконе дня было паказалася сонца, дрыжаў акравак барвовага неба, як ад далёкага пажару. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акра́ек, -ра́йка, мн. -ра́йкі, -ра́йкаў, м. (абл.).
1. Край чаго-н.
А. тканіны.
А. хмары.
2. Тое, што і акравак.
Палавік з акрайкаў.
|| прым. акра́йкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акра́ек, ‑райка, м.
1. Край чаго‑н. У небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка пасоўваўся дождж. Быкаў.
2. Тое, што і акравак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапаткі ’вузкія матузкі ці стужачкі, якімі зацягваецца каўнер у фартуху’ (Інстр. I). Зах.-укр. лапата́че ’абрэзкі, акраўкі’, рус. лопото́к ’акравак, аблямаваны сэрцайкам, які прывязваецца як аздоба катоў’. Да ла́паць 2 (гл.) < прасл. lapъtь, з якім лексема звязана значэннем ’акравак, абрэзак’. Параўн. таксама папярэдняе ла́патка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скума́т ‘шматок, кавалачак, абрэзак (тканіны)’, ‘жмут, пук’ (Нас.), ‘акравак’ (Касп., Барад.; віц., ЛА, 4). Гл. шкумат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласку́т, ласку́ць ’акравак, абрэзак’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах.), ’шматок скуры’, ’бялізна’ (Сл. паўн.-зах.), ласку́цце ’абрэзкі, акраўкі’ (Касп., Растарг.), ласкуці́ ’дробныя кавалачкі чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. лоскут ’тс’, ’рушнік’, ’лапік (зямлі)’, ст.-рус. лоскутъ ’тс’, балг. лоску́н ’круглы кавалак мыла’. Этымолагі (Бернекер, 734; Буга, РФВ, 67, 242; Траўтман, 150; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаў-сні, 5, 351; БЕР, 3, 477–478 і інш.) звязваюць гэту лексему з літ. lãskana ’ласкуты’, lãskatas ’ануча, акравак’, laskatúoti ’вісець, віцца, махаць’, лат. lęska ’акравак’, ’камяк бруду’, с.-н.-ням. las, lasche ’ануча’ (Фасмер, 2, 521 — там жа літаратура).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)