акая́нны, -ая, -ае.
1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы.
2. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.
А. чалавек.
Акаянная душа.
3. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).
Адыдзіся ад мяне, акаянны!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акая́нны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
акая́нны |
акая́нная |
акая́ннае |
акая́нныя |
| Р. |
акая́ннага |
акая́ннай акая́ннае |
акая́ннага |
акая́нных |
| Д. |
акая́ннаму |
акая́ннай |
акая́ннаму |
акая́нным |
| В. |
акая́нны (неадуш.) акая́ннага (адуш.) |
акая́нную |
акая́ннае |
акая́нныя (неадуш.) акая́нных (адуш.) |
| Т. |
акая́нным |
акая́ннай акая́ннаю |
акая́нным |
акая́ннымі |
| М. |
акая́нным |
акая́ннай |
акая́нным |
акая́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акая́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы. // Бесчалавечны, жорсткі, ганебны. Акаянная душа. Акаянны чалавек. // Ужываецца як лаянкавае слова. Ірад акаянны.
2. у знач. наз. акая́нны, ‑ага, м. Жорсткі, ганебны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
окая́нный бран. акая́нны, пракля́ты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Правале́нны ’акаянны, пракляты, надта скупы’ (Шат.), параўн. рус. перм. прова́льный (человек) ’акаянны, прапашчы чалавек’. Да праваліць < валіць. Параўн. семантыку прапашчы < пасці, падаць, а таксама праклён каб ты праваліўся!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хрыстапрада́вец, ‑даўца, м.
Уст. Прадажнік, здраднік; юда. — Каб на цябе [паліцая] хмара цёмная найшла, каб ты праваліўся скрозь зямлю на гэтым месцы, ірад, хрыстапрадавец акаянны, — шаптала, стоячы ля запечку, Грысіха. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ка́ін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’ (Нас.). У даным выпадку не выключаны ўплыў дзеяслова каяць, каяцца або яго вытворных. Параўн. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ім ’скупы’ (міёр., З нар. сл.), каімка, каіміна ’скупы і люты чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Нар. словатв.). На думку Крыўко (З нар. сл.), ад уласнага біблейскага імя Каін. Гэта фармальна пацвярджаецца матэрыяламі слоўніка Насовіча. Рус. каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’. Народная этымалогія звязвае з каяцца. Трансфармацыі семантыкі і формы ў слове адбыліся ў выніку кантамінацыі зыходнай лексемы з гукава і сэнсава блізкай. Так, звяртае на сябе ўвагу ўжо разгледжанае намі каём, каёміна (гл.) ’шустры, бойкі’, рус. паўн., усх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’, ярасл. окоём ’хлус, нягоднік’, ’скнара, скупы’. Што датычыцца ўжывання ўласнага імя як апелятыва, то гэта з’ява добра вядомая, параўн. для той жа тэрыторыі адам ’скупы’. Апошняя паралель таксама сведчыць у карысць каім < Каін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)