ажыві́ць, ажыўлю́, ажы́віш, ажы́віць; ажы́ўлены; зак., каго-што.

1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым.

А. арганізм.

А. успаміны (перан.).

2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.

Радасная вестка ажывіла людзей.

3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.

Вяселле ажывіла старэнькую хату.

4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.

А. работу нарады.

|| незак. ажыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ажыўлю́ ажы́вім
2-я ас. ажы́віш ажы́віце
3-я ас. ажы́віць ажы́вяць
Прошлы час
м. ажыві́ў ажыві́лі
ж. ажыві́ла
н. ажыві́ла
Загадны лад
2-я ас. ажыві́ ажыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ажыві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ажыві́ць сов.

1. (вернуть к жизни) оживи́ть;

а. аргані́зм — оживи́ть органи́зм;

вясна́і́ла хво́рага — весна́ оживи́ла больно́го;

2. перен. оживи́ть; воскреси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ажыві́ць, ажыўлю, ажывіш, ажывіць; зак., каго-што.

1. Вярнуць да жыцця, зноў зрабіць жывым. Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася і ажывіла Івана. Якімовіч. // перан. Выклікаць яркае ўяўленне пра што‑н., аднавіць у памяці забытае. Ажывіць у памяці былое.

2. Зрабіць ажыўленым, вясёлым, бадзёрым. Гэты ліст надта ўзрадаваў Алёнку, ажывіў, падняў яе настрой, выклікаў цэлы рад новых пытанняў у сувязі з грамадскаю работаю. Колас. Салодкае, духмянае паветра, звонкае шчабятанне птушак ажывілі настрой. Дудо.

3. Напоўніць жыццём, дзейнасцю, рухам. Мужыкі запоўнілі прасторную хату, .. ажывілі здаровымі галасамі. Каваль.

4. Узмацніць, актывізаваць дзейнасць чаго‑н. Ажывіць работу семінара. Ажывіць гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оживи́ть сов.

1. в разн. знач. ажыві́ць;

2. (сделать более ярким) ажыві́ць, абнаві́ць;

оживи́ть пла́тье отде́лкой ажыві́ць (абнаві́ць) суке́нку аздо́бай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджыві́ць сов., см. ажыві́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уваскрэ́сіць, -э́шу, -э́сіш, -э́сіць; -э́шаны; зак.

1. каго-што. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць.

2. перан., каго (што). Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.

3. перан., каго-што. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аджыві́ць, -жыўлю́, -жы́віш, -жы́віць; -жы́ўлены; зак., каго-што.

Тое, што і ажывіць (у 1 знач.).

|| незак. аджыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аджыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ажывіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адчу́хаць ’адчуліць, ажывіць’ (Нас., Бяльк.). Гл. чухаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)