адха́йваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адха́йваю адха́йваем
2-я ас. адха́йваеш адха́йваеце
3-я ас. адха́йвае адха́йваюць
Прошлы час
м. адха́йваў адха́йвалі
ж. адха́йвала
н. адха́йвала
Загадны лад
2-я ас. адха́йвай адха́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адха́йваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адха́йваць несов.

1. разг. (больного) отха́живать;

2. (от грязи) очища́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адха́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адхаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адха́яць, -ха́ю, -ха́еш, -ха́е; -ха́й; -ха́яны; зак., каго-што.

1. Вярнуць прытомнасць; адратаваць (разм.).

А. хворага.

2. Ачысціць, адмыць, агледзець.

|| незак. адха́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адха́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адха́йвацца несов., страд. отха́живаться; очища́ться; см. адха́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́яць, мая́ты ’віцца (на ветры)’, ’калыхацца’ (Доўн.-Зап., Мотивы), ’махацца’ (Доўн.-Зап., Песні), ’красавацца, чырванець’ (Бес.), ’адхайваць’ (ТС), ’кідацца (аб конях)’ (Ян.). Укр. ма́яти ’рухаць туды-сюды’, рус. ма́ять ’махаць’, ’падмануць’, польск. majak ’міраж’, ’вакольная дарога’, majaczyć ’круціцца, балбатаць бязглуздзіцу’, н.-луж. mawaś ’махаць’, чэш. mávati ’тс’, славен. májati ’рухаць туды-сюды’, балг. зама́я, ома́я ’адурманьваю, чарую’, ст.-слав. намаꙗти, помавати ’ківаць на каго-небудзь’. Прасл. majati. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. móti, лат. māt ’махаць’, ст.-інд. māyā́ ’пераўтварэнне, падман, мана, ілюзія’, ст.-грэч. μῑμος ’фокуснік, актор’, μώσθαι ’жыва рухацца’, і.-е. *mā‑ (Бернекер, 2, 7; Траўтман, 166; Фасмер, 2, 587, Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 161). Параўн. махаць, мана́, мара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)