адслужы́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адслужу́ адслу́жым
2-я ас. адслу́жыш адслу́жыце
3-я ас. адслу́жыць адслу́жаць
Прошлы час
м. адслужы́ў адслужы́лі
ж. адслужы́ла
н. адслужы́ла
Загадны лад
2-я ас. адслужы́ адслужы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адслужы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час.

А. дваццаць гадоў у лясніцтве.

2. Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць.

А. два гады ў арміі.

3. Службай адплаціць, адрабіць за што-н.

А. за шкоду.

4. Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню.

5. Адправіць набажэнства.

А. імшу.

|| незак. адслу́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адслужы́ць сов., в разн. знач. отслужи́ть;

а. вы́значаны тэ́рмін — отслужи́ть устано́вленный срок;

а. за дапамо́гу — отслужи́ть за по́мощь;

мятла́ы́ла, пара́ яе́ вы́кінуць — метла́ отслужи́ла, пора́ её вы́бросить;

а. мале́бен — отслужи́ть моле́бен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час. Міхал Міцкевіч, які адслужыў на панскай службе дваццаць год з хвосцікам, стаў прасіць у ляснічага Рачкоўскага лесу на хату. С. Александровіч. // Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць. Юстын ужо адслужыў у арміі, дэмабілізаваўся і зараз працаваў на заводзе. Няхай.

2. Службай адплаціць, адрабіць за што‑н. [Чорт:] — Бяры, дзед, яго [чарцяня] да сябе, няхай адслужыць за шкоду. Якімовіч. // Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню. — Шкада лагера, — уздыхнуў Жэнька.. — Але нічога... Сваё ён адслужыў і памірае са славаю, як герой. Шамякін.

3. Адправіць набажэнства. Усе думалі, што Гэлька загінула. Бацька хацеў ужо імшу адслужыць. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отслужи́ть сов. адслужы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адслу́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адслужыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што.

Незак. да адслужыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслу́жваць несов., в разн. знач. отслу́живать; см. адслужы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгру́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Перастаць грукаць.

2. перан., што. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.

А. сабе дом.

3. перан., што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.

Два гады на чыгунцы адгрукалі.

4. што. Адскакаць, станцаваць.

А. польку на танцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэ́лег, ‑а, м.

Старажытная дробная манета. А бацька толькі што выплаціў арэнду, і ў хаце не было болей ані шэлега, каб наняць папа і адслужыць па нябожчыцы малебен. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)