адро́зніваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адро́зніваю адро́зніваем
2-я ас. адро́зніваеш адро́зніваеце
3-я ас. адро́знівае адро́зніваюць
Прошлы час
м. адро́зніваў адро́знівалі
ж. адро́знівала
н. адро́знівала
Загадны лад
2-я ас. адро́знівай адро́знівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адро́зніваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адро́зніваць несов. отлича́ть, различа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адро́зніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да адрозніць.

2. З’яўляцца адметнай асаблівасцю, адзнакай аднаго прадмета, адной з’явы ў параўнанні з іншымі прадметамі, з’явамі. Толькі тое магло б больш-менш адрозніваць гэтую сям’ю, што старэйшая дачка.. любіла шмат і весела смяяцца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адро́зніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што.

Устанавіць розніцу паміж кім-, чым-н.; распазнаць, вылучыць.

Часам цяжка адрозніць блізнят.

|| незак. адро́зніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дальтані́зм, -у, м.

Недахоп зроку, звязаны з няздольнасцю адрозніваць некаторыя колеры, звычайна чырвоны і зялёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́знить несов., уст., прост. адро́зніваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цо́каць², -аю, -аеш, -ае; незак. (спец.).

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| наз. цо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успрыма́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Непасрэднае пачуццёвае адлюстраванне рэчаіснасці ў свядомасці, здольнасць успрымаць, адрозніваць і засвойваць з’явы навакольнага свету.

Законы ўспрымання.

Нашы ўспрыманні і ўяўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выро́зніваць

адрозніваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выро́зніваю выро́зніваем
2-я ас. выро́зніваеш выро́зніваеце
3-я ас. выро́знівае выро́зніваюць
Прошлы час
м. выро́зніваў выро́знівалі
ж. выро́знівала
н. выро́знівала
Загадны лад
2-я ас. выро́знівай выро́знівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выро́зніваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

различа́ть несов.

1. (распознавать) распазнава́ць;

2. (проводить различие) адро́зніваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)