адрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што і каму.

1. Паслаць (пасылаць) на які-н. адрас.

А. ліст брату.

2. перан. Накіраваць (накіроўваць).

Заўвагі адрасаваны рэдактару.

|| прым. адрасава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрасава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адрасу́ю адрасу́ем
2-я ас. адрасу́еш адрасу́еце
3-я ас. адрасу́е адрасу́юць
Прошлы час
м. адрасава́ў адрасава́лі
ж. адрасава́ла
н. адрасава́ла
Загадны лад
2-я ас. адрасу́й адрасу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адрасу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адрасава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адрасу́ю адрасу́ем
2-я ас. адрасу́еш адрасу́еце
3-я ас. адрасу́е адрасу́юць
Прошлы час
м. адрасава́ў адрасава́лі
ж. адрасава́ла
н. адрасава́ла
Загадны лад
2-я ас. адрасу́й адрасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адрасава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адрасава́ць сов. и несов. адресова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Накіраваць (накіроўваць), паслаць (пасылаць) што‑н. на пэўны адрас. Адрасаваць пісьмо маці. // Накіраваць (накіроўваць), звярнуць (звяртаць) да каго‑, чаго‑н. Я адрасую слова Да Аб’яднаных Нацый. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адресова́ть сов. и несов. адрасава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрасава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да адрасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адрасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Вызначыць, надаць кірунак руху каму‑, чаму‑н. Накіраваць лодку да берага. Накіраваць машыны ў абход горада. □ Пілот накіраваў самалёт на белую паляну, якая і аказалася знаёмым возерам. Якімовіч. [Таццяне] захацелася сказаць, што ніякай школы тут няма і накіраваць дзяцей назад дамоў, але яна не магла ім схлусіць. Шамякін. // Наставіць што‑н. на каго‑, што‑н. — Пароль? — сурова спытаў Маеўскі і, выглянуўшы з-за дрэва, накіраваў на.. [чалавека] пісталет. Шамякін. // Даць пэўны напрамак развіццю якога‑н. дзеяння, з’явы і пад. Аўгіня ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Колас. [Ваўчок] накіраваў далейшую размову ў рэчышча практычных пытанняў, звязаных з асенне-зімовым рамонтам. Хадкевіч.

2. Сканцэнтраваць што‑н. на кім‑, чым‑н., імкнуцца да чаго‑н., супроць чаго‑н. Вераб’ёў вырашыў накіраваць усе сілы, усю дзейнасць Саветаў на выкананне ленінскага дэкрэта аб зямлі. Дуброўскі. Супраць адсталасці, цемры і забабоннасці вёскі накіраваў гнеўную сатыру Кандрат Крапіва. Кудраўцаў. // Уважліва паглядзець. Накіраваць позірк на незнаёмага.

3. Паслаць, адправіць каго‑н. куды‑н. Накіраваць хворага ў клініку. □ [Павел] пайшоў у райваенкамат і папрасіў, каб яго накіравалі на фронт. Шахавец. // Даць прызначэнне куды‑н., у якасці каго‑н. Накіраваць на працу ў школу. □ [Арлоўскі] не змірыўся са становішчам пенсіянера, пайшоў у абком партыі і папрасіў даць яму работу на баявым участку — накіраваць яго старшынёю калгаса. Паслядовіч.

4. Адрасаваць куды‑н. Накіраваць паперу ў міністэрства.

5. Даючы парады, навучыць чаму‑н. добраму. Накіраваць нас на шлях ісціны ўзялася жанчына. Новікаў. [Сяргей:] — Вы больш [за] усіх можаце накіраваць народ на правільны шлях. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)