адно́сны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца пры параўнанні, супастаўленні з чым-н., правільны толькі пры пэўных умовах.

А. поспех.

Зіма адносна (прысл.) цёплая.

Адносная прыгажосць.

2. У мовазнаўстве: які паказвае адносіны паміж чым-н., да чаго-н.

А. прыметнік.

А. займеннік.

|| наз. адно́снасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адно́сны адно́сная адно́снае адно́сныя
Р. адно́снага адно́снай
адно́снае
адно́снага адно́сных
Д. адно́снаму адно́снай адно́снаму адно́сным
В. адно́сны (неадуш.)
адно́снага (адуш.)
адно́сную адно́снае адно́сныя (неадуш.)
адно́сных (адуш.)
Т. адно́сным адно́снай
адно́снаю
адно́сным адно́снымі
М. адно́сным адно́снай адно́сным адно́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адно́сны в разн. знач. относи́тельный;

~ная вільго́тнасць — относи́тельная вла́жность;

дабрата́ яго́ ~ная — доброта́ его́ относи́тельная;

а. займе́ннікграм. относи́тельное местоиме́ние;

а. прыме́тнік — относи́тельное прилага́тельное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адно́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч. // Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.

2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыта́льна-адно́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пыта́льна-адно́сны пыта́льна-адно́сная пыта́льна-адно́снае пыта́льна-адно́сныя
Р. пыта́льна-адно́снага пыта́льна-адно́снай
пыта́льна-адно́снае
пыта́льна-адно́снага пыта́льна-адно́сных
Д. пыта́льна-адно́снаму пыта́льна-адно́снай пыта́льна-адно́снаму пыта́льна-адно́сным
В. пыта́льна-адно́сны (неадуш.)
пыта́льна-адно́снага (адуш.)
пыта́льна-адно́сную пыта́льна-адно́снае пыта́льна-адно́сныя (неадуш.)
пыта́льна-адно́сных (адуш.)
Т. пыта́льна-адно́сным пыта́льна-адно́снай
пыта́льна-адно́снаю
пыта́льна-адно́сным пыта́льна-адно́снымі
М. пыта́льна-адно́сным пыта́льна-адно́снай пыта́льна-адно́сным пыта́льна-адно́сных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

относи́тельный адно́сны;

относи́тельное местоиме́ние грам. адно́сны займе́ннік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перанасяле́нне, -я, н.

Адносны лішак насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чый¹, чыя́, чыё, займ. пыт. і адносны.

1. пыт. Указвае на прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-н.

Чыя гэта хата? Чый гэта нож?

2. пыт. і адносны. 3 якой сям’і, з якога роду.

Чый ты будзеш?

3. Тое, што і чый-небудзь (разм.).

Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

Настаўніца паведаміла вучням, чыё сачыненне лепшае.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэляты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Тое, што і адносны (у 1 знач.).

|| наз. рэляты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́халадзь, ‑і, ж.

Абл. Адносны, умераны холад; халадок. Ад балота патыхала прохаладдзю і сырасцю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)