адно́сны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца пры параўнанні, супастаўленні з чым-н., правільны толькі пры пэўных умовах.

А. поспех.

Зіма адносна (прысл.) цёплая.

Адносная прыгажосць.

2. У мовазнаўстве: які паказвае адносіны паміж чым-н., да чаго-н.

А. прыметнік.

А. займеннік.

|| наз. адно́снасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)