аднака́шнік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або з кім (разм.).

Таварыш па вучобе, па выхаванні.

Збор аднакашнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднака́шнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аднака́шнік аднака́шнікі
Р. аднака́шніка аднака́шнікаў
Д. аднака́шніку аднака́шнікам
В. аднака́шніка аднака́шнікаў
Т. аднака́шнікам аднака́шнікамі
М. аднака́шніку аднака́шніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднака́шнік м., разг. однока́шник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднака́шнік, ‑а, м.

Разм. Таварыш па сумесным навучанні, выхаванні. Спаць даводзілася мне, як і большасці маіх аднакашнікаў, на мулкіх «святых» лаўках сінаногі. Бядуля. Наперадзе чарнее яшчэ адзін коннік, то набліжаючыся, то аддаляючыся. Гэта едзе таварыш, аднакашнік. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аднака́шнік (БРС). Гл. кашнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

однока́шник разг. аднака́шнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старшы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні. Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне. Корбан. Сеў старшынстваваў, кіраваць сходам таварыш Грамовіч. Шынклер. / у паэт. ужыв. Старшынствуе маё пакаленне — Не адзін аднакашнік мой Сёння ўладна трымае ў жмені Ніць пазіцыі ключавой. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Моцна стукаць, утвараючы шум, грукат. Там, дзе былі сабакі,.. [хлопчык] замаруджваў хаду і, каб раззлаваць іх, тарабаніў палкай па штакецінах. Гамолка.

2. што. Несці што‑н. цяжкае, вялікае, грузнае. Азірнуўся — зямляк-аднакашнік Алесь Садовіч. Ідзе — калыхаецца, чамадан з распёртымі бакамі тарабаніць, а цераз плячо накідка звешваецца. Колас. А пасля .. [Антону] карцела схадзіць на рынак — і ён тарабаніў па вуліцы скрынкі і зэдлікі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)