аднагадо́вы, -ая, -ае.

1. Ва ўзросце аднаго года.

А. хлопчык.

2. Працягласцю ў адзін год.

Аднагадовыя курсы.

3. Які развіваецца і адмірае на працягу аднаго года (спец.).

Аднагадовыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднагадо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднагадо́вы аднагадо́вая аднагадо́вае аднагадо́выя
Р. аднагадо́вага аднагадо́вай
аднагадо́вае
аднагадо́вага аднагадо́вых
Д. аднагадо́ваму аднагадо́вай аднагадо́ваму аднагадо́вым
В. аднагадо́вы (неадуш.)
аднагадо́вага (адуш.)
аднагадо́вую аднагадо́вае аднагадо́выя (неадуш.)
аднагадо́вых (адуш.)
Т. аднагадо́вым аднагадо́вай
аднагадо́ваю
аднагадо́вым аднагадо́вымі
М. аднагадо́вым аднагадо́вай аднагадо́вым аднагадо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аднагадо́вы

1. (в возрасте одного года) годова́лый;

2. (продолжающийся один год) одногоди́чный;

3. (о растениях) одноле́тний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка.

2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза — аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одногоди́чный аднагадо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одноле́тний аднагадо́вы;

одноле́тний уче́бный курс аднагадо́вы навуча́льны курс;

одноле́тние расте́ния аднагадо́выя раслі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

...гадовы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: роўны столькім гадам, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: аднагадовы, пяцігадовы, шматгадовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

годова́лый аднагадо́вы;

годова́лый жеребёнок стрыгу́н, -на м., пярэ́зімак, -мка м.;

годова́лый телёнок вы́пустак, -тка м., пярэ́зімак, -мка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пясту́н ’спешчаны, раздураны хлопчык’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы воўк (у мове паляўнічых)’ (Арх. Федар.; Варл.; віл., смарг., брасл., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы мядзведзь, што застаўся пры матцы’ (Арх. Федар., прыпіска Пяткевіча), ’мядзведзь, які даглядае дзяцей чужой мядзведзіхі’ (Шымк. Собр.), ’аднагадовы мядзведзь, што даглядае за малымі мядзведзянятамі’ (Мядзв.), пестун ’распешчанае дзіця’ (Касп., Бяльк.), укр. песту́н, пісту́н ’выхавальнік; песта’, рус. песту́н ’выхавальнік’, польск. piastun ’служка, што даглядае панскіх дзяцей; выхавальнік’, чэш. pěstoun ’выхавальнік, апякун; настаўнік; захоплены якой-небудзь справай чалавек’, в.-луж. pěston ’абаронца, апякун’, славен. pestȗn ’выхавальнік’, ст.-слав. пестоунъ ’тс’. Прасл. *pestunъ, вытворнае ад *pěstati або *pěstiti (гл. песціць), *pěstovati (гл. пеставаць), далей звязаных з *pěstъ ’таўкач, мяла’, што вобразна перадаюць падкідванне дзіцяці на руках (Варбат, Slavia, 63, 137–139, з літ-рай версій). Пра сувязь з пясць (“часто поднимать ребенка пястью, т. е. нянчить”) гл. Шымкевіч, Покажчик, 228. Гл. таксама Бязлай, 3, 29; Шустар-Шэўц, 2, 1059; ESJSt, 11, 639. Адносна спецыяльнага ўжывання ў мове паляўнічых: “Паводле народнага веравання — старыя ваўкі трымаюць пры сабе леташняе ваўчаня малых ваўчанят даглядаць, якога завуць пястун” (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурышка ’галадок многагаловы, Scleranthus perennis L.’ (вілен., Кіс.), муравец ’галадок аднагадовы, Sclerantus arminis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. máuras ’твань, гразь’, apmauróti ’пакрыцца мохам’. Расліны названы паводле шызаватага колеру лісця. Параўн. чэш. chmerek, славац. chmerek ’галадок’, якія паходзяць ад mech < прасл. mъchъ ’мох’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)