адмы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Інструмент у выглядзе кручка, якім можна адамкнуць замок.

Універсальная а.

2. перан. Безадмоўны, надзейны спосаб (неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмы́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. адмы́чка адмы́чкі
Р. адмы́чкі адмы́чак
Д. адмы́чцы адмы́чкам
В. адмы́чку адмы́чкі
Т. адмы́чкай
адмы́чкаю
адмы́чкамі
М. адмы́чцы адмы́чках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адмы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Інструмент, якім замест ключа можна адамкнуць замок. — Прабуй адмычкі, — сказаў Уладзік. Мэндрык забразгаў вязкай дробных жалезін і пачаў прабаваць імі замок. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отмы́чка адмы́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ключ / прымітыўны: адмычка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спосаб, сродак, прыём, правіла, дарога, шлях, мера, метад, манера, сістэма; ход, ключ, адмычка, стыль, форма, манеўр (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)