адмо́віць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адмо́ўлю адмо́вім
2-я ас. адмо́віш адмо́віце
3-я ас. адмо́віць адмо́вяць
Прошлы час
м. адмо́віў адмо́вілі
ж. адмо́віла
н. адмо́віла
Загадны лад
2-я ас. адмо́ў адмо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час адмо́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак.

1. Не задаволіць чыёй-н. просьбы, патрабавання.

А. у просьбе.

2. Абмежаваць у чым-н., пазбавіць чаго-н.

А. сабе ў чым-н.

3. Не даць згоды на шлюб.

Дзяўчына адмовіла сватам.

|| незак. адмаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адмо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́віць сов., в разн. знач. отказа́ть;

а. у про́сьбе — отказа́ть в про́сьбе;

а. сабе́ ў чым-не́будзь — отказа́ть себе́ в чём-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; заг. адмоў; зак.

1. Не задаволіць чыёй‑н. просьбы, патрабавання; не згадзіцца даць што‑н., каму‑н. У Валодзі многа, вельмі многа сяброў-прыяцеляў, якім ён дапамагае, і яны яму ні ў чым не адмовяць. Вішнеўскі. // Абмежаваць у чым‑н., пазбавіць чаго‑н. Адмовіць сабе ва ўсім неабходным.

2. Не даць згоды на шлюб. Вера прыйшла.. з намерам адмовіць сватам, як раіла маці, з павагаю, не трацячы сваёй годнасці. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хада́йніцтва, -а, н.

Афіцыйная просьба ў пісьмовай або вуснай форме.

Адмовіць у хадайніцтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́ва, -ы, ж.

1. гл. адмовіцца, адмовіць.

2. Тое, што і адмаўленне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адмовіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

1. гл. адмовіць.

2. Не прызнаваць існавання, значэння, мэтазгоднасці чаго-н.; абвяргаць што-н., выступаць супраць чаго-н.

А. мастацтва.

А. сваю віну.

|| наз. адмаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бартава́ць

адмовіць (адмаўляць) каму-небудзь, падмануць (падманваць) каго-небудзь, не выканаць (не выконваць) абяцанне’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. барту́ю барту́ем
2-я ас. барту́еш барту́еце
3-я ас. барту́е барту́юць
Прошлы час
м. бартава́ў бартава́лі
ж. бартава́ла
н. бартава́ла
Загадны лад
2-я ас. барту́й барту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час барту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бартава́ць

адмовіць (адмаўляць) каму-небудзь, падмануць (падманваць) каго-небудзь, не выканаць (не выконваць) абяцанне’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. барту́ю барту́ем
2-я ас. барту́еш барту́еце
3-я ас. барту́е барту́юць
Прошлы час
м. бартава́ў бартава́лі
ж. бартава́ла
н. бартава́ла
Загадны лад
2-я ас. барту́й барту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час бартава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)