адкаса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

Рукавы адкасаліся.

2. перан., ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца.

А. ад непрыемнай размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаса́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адкаса́ецца адкаса́юцца
Прошлы час
м. адкаса́ўся адкаса́ліся
ж. адкаса́лася
н. адкаса́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адкаса́цца сов. отверну́ться;

рука́ў ~са́ўся — рука́в отверну́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкаса́цца, ‑аецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра адзенне). Рукавы адкасаліся.

2. перан.; ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго‑н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца. [Ратушняк] баяўся заснуць, але, каб адкасаўся сон, трэба было злазіць з саней і ісці ззаду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отсучи́ться адкаса́цца, мног. паадка́свацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадка́свацца, ‑аецца; зак.

Адкасацца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́свацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкасацца.

2. Зал. да адкасваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́свацца несов., возвр., страд. отвёртываться; отвора́чиваться; см. адкаса́цца, адка́сваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адсука́ццаадкасацца, пазбавіцца’ (Юрч.) да сукаць ’плясці, звязваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накаса́цца ’навязацца, прычапіцца’ (Гарэц., Бяльк., Сцяшк. Сл., Юрч., Шн., Рам.), сюды ж на́кась ’назола’ (Яўс.), на́касць ’няшчасце, бяда’ (Сцяшк. Сл.), накаснік ’злыдзень’ (Полымя, 1980, 8, 253); параўн. таксама накасні́ць ’адабраць сілы’ (Сл. ПЗБ). Гл. касны ’дрэнны’, якое суадносяць з рус. касть ’свавольства, паскудства’, ’дрэнь, брыдота’ і інш., што, паводле Трубачова (Эт. сл., 9, 158), узыходзіць да прасл. дыял. *kastь, параўн. накасціць ’паскудзіць, брудзіць’ (Нас.). Параўн. таксама касі́цца ’спраўляць гулі’: Касяцца чорты у Радзіцком болоці (ТС). Не выключана, што дзеяслоў накасацца суадносіцца з рус. касаться ’дакранацца’, параўн. асабліва адкасацца ’адвязацца, адчапіцца’, гл. адкасывацца; у такім разе, магчыма, што пералічаныя вышэй словы могуць мець рознае паходжанне: словы са значэннем ’навязвацца, надаядаць’ належаць да *kasati (), што чаргуецца з часаць (Бернекер, 1, 491; Фасмер, 2, 206), астатнія да *kastь, што звязана з *kostь (Трубачоў, Эт. сл., 9, 157), гл. касці́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)