адго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адго́н адго́ны
Р. адго́ну адго́наў
Д. адго́ну адго́нам
В. адго́н адго́ны
Т. адго́нам адго́намі
М. адго́не адго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адго́н, -у, м.

1. гл. адагнаць.

2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

Наліць парасятам адгону.

3. Прадукт адгонкі парай.

Спіртавы а.

4. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

Авечкі на адгоне.

|| прым. адго́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Адгонная жывёлагадоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адго́н, -ну м.

1. спец. (действие) отго́н, отго́нка ж.;

2. (продукт отгонки) отго́н; (молока) обра́т;

3. (скота) отго́н;

а. жывёлы з зі́мняй па́шы — отго́н скота́ с зи́мних па́стбищ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).

2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.

3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адагна́ць, адганю́, адго́ніш, адго́ніць; адгані́; адагна́ны; зак.

1. каго-што. Прагнаць; пазбавіцца ад чаго-н.

А. сабаку.

А. змрочныя думкі (перан.).

2. што. Перамясціць (ветрам, плынню і пад.).

Плынь адагнала лодку.

3. каго-што. Адвесці на ранейшае месца, адправіць куды-н.

А. машыну ў гараж.

4. што. Зрабіць шляхам перагонкі (спец.).

А. шкіпінар.

А. малако.

|| незак. адганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 4 знач.) і адго́н, -у, м. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обра́т с.-х. адго́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отго́н в разн. знач. адго́н, -ну м.;

ле́тний отго́н скота́ с зи́мних па́стбищ ле́тні адго́н жывёлы з зі́мняй па́шы;

привезти́ отго́н с молокозаво́да прыве́зці адго́н з малаказаво́да;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Авы́ць ’вокліч для адгону парасят’ (Бяльк., Мядзв.), параўн. авысадгон катоў’ (КТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераганя́нкаадгон, знятае малако’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ). Да пера- і ганя́ць < гнаць (гл.). Суфікс, як у масля́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераго́н 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).

2. Участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі, прыпынкамі. Жылі мы ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва. Лынькоў. // у знач. прысл. пераго́намі. З перапынкамі. Свежы і мяккі пасля дажджу вецер дыхаў перагонамі, дрэвы то заціхалі, то неяк жаласна і раптоўна шалясцелі густым лісцем. Адамчык.

пераго́н 2, ‑у, м.

1. Малако, абястлушчанае на сепаратары.

2. Прадукт адгонкі парай; адгон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)