адво́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адво́льны адво́льная адво́льнае адво́льныя
Р. адво́льнага адво́льнай
адво́льнае
адво́льнага адво́льных
Д. адво́льнаму адво́льнай адво́льнаму адво́льным
В. адво́льны (неадуш.)
адво́льнага (адуш.)
адво́льную адво́льнае адво́льныя (неадуш.)
адво́льных (адуш.)
Т. адво́льным адво́льнай
адво́льнаю
адво́льным адво́льнымі
М. адво́льным адво́льнай адво́льным адво́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ніста́гм, ‑у, м.

Спец. Адвольныя рухі вачэй, якія часта паўтараюцца (дрыжанне вачэй).

[Ад грэч. nystagmos — дрымота.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адво́льны -ая, -ае.

1. Нічым не абмежаваны, вольны.

Адвольныя рухі.

2. Які праводзіцца самавольна.

Адвольнае рашэнне.

3. Бяздоказны, непераканаўчы, беспадстаўны.

Адвольнае тлумачэнне.

|| наз. адво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поп-а́рт, -у, М -рце, м.

Мадэрнісцкі кірунак у мастацтве, які разлічаны на папулярнасць і выкарыстоўвае ў жывапісе і скульптуры элементы тэхнікі, рэкламы, муляжу, адвольныя камбінацыі некаторых прадметаў побыту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валюнтары́зм, -у, м.

1. Ідэалістычная плынь у філасофіі, якая аб’яўляе волю вышэйшым, творчым прынцыпам быцця.

2. У палітыцы і грамадскім жыцці: суб’ектывісцкія і адвольныя рашэнні, якія ігнаруюць аб’ектыўна існуючыя ўмовы і заканамернасці.

|| прым. валюнтарысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і валюнтары́сцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

произво́льный

1. (необоснованный) адво́льны;

произво́льное мне́ние адво́льнае меркава́нне;

2. (ничем не стесняемый) адво́льны, самаво́льны;

произво́льные движе́ния адво́льныя ру́хі;

произво́льный посту́пок самаво́льны (адво́льны) учы́нак;

3. (производимый по личному произволу) самаво́льны;

соверше́нно произво́льные распоряже́ния зусі́м самаво́льныя распараджэ́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвёрды, ‑ая, ‑ае.

1. Які характарызуецца стабільнасцю формы пры нармальных умовах, у адрозненне ад вадкага і газападобнага. Цвёрдае цела. Цвёрдыя рэчывы. Цвёрдае і вадкае паліва. // Сухі, не вадкі (пра ежу). Хоць .. [хворага] накармілі, як госця, але не дужа сытна: з галадухі любая цвёрдая страва можа пашкодзіць. Ваданосаў.

2. Які з цяжкасцю паддаецца сцісканню, згінанню, рэзанню і пад.; проціл. мяккі. Цвёрдае, як жалеза, дрэва слаба паддавалася піле. Чарнышэвіч. І манішка на ім [чалавеку] была цвёрдая, і гальштук спрытна падвязан. Чорны. // Які не прагінаецца (пры сядзенні, ляжанні); мулкі. Цвёрдае крэсла. □ Віця Шэўка ляжыць на цвёрдай жалезнай койцы. Брыль. // Грубы, жорсткі (навобмацак). Рукі ад работы [у Валюты] цвёрдыя .. Нацягалася за свой век. Пташнікаў. [Пані Яндрыхоўская:] Старая скура цвёрдая — загадаю бізуноў дзесяць лішніх дабавіць. Крапіва. // Уезджаны, убіты (пра дарогу, грунт і пад.). Толькі раніцой наступнага дня трактар выцягнуў машыну Семенюка на цвёрдую дарогу. Мяжэвіч. Капаць пячору ў цвёрдым камяністым грунце было нялёгка, і справа ішла вельмі марудна. Бяганская.

3. перан. Стойкі ў сваіх перакананнях, намерах; непахісны. Цвёрды характар. Цвёрдая воля. □ [Кастусь:] — Будзьце цвёрдыя і непахісныя ў любой баталіі з ворагам — малой і вялікай. Якімовіч. // Які выражае непахіснасць, стойкасць. Да тэлефона падышоў Гаварушка. Голас у грубцы быў цвёрды і аўтарытэтна спакойны. Лобан. Спакойны цвёрды Зеленюкоў тон яшчэ больш раздражніў Карызну. Зарэцкі.

4. Устойлівы, трывалы, не хісткі. [Дзічкоўскі] ступіў на гладкую дарожку і далей пайшоў цвёрдым крокам. Алешка. // Які не падпадае пад адвольныя, частыя змены; стабільны. Цвёрдая ўлада. Цвёрдыя цэны. □ — У саўгасе цвёрдая аплата. Будзе большая матэрыяльная зацікаўленасць... Навуменка. «Зялёная падкормка, цвёрды распарадак у доглядзе, чысціня ў кароўніку, — падагульняў Ульянка. — Так, усё гэта трэба ўводзіць на ферме». Шчарбатаў. // Трывалы, надзейны; без парушэнняў. Цвёрдая дысцыпліна. Цвёрдае абяцанне.

5. перан. Канчатковы, беспаваротны; без хістанняў. Цвёрды намер. Цвёрдае рашэнне. Цвёрдая ўпэўненасць. □ — Ты павінен вырашыць сам, як падкажа табе сумленне. А вырашыш — дай цвёрды адказ. Шамякін.

6. Добра засвоены, трывалы, грунтоўны. Цвёрдыя веды.

7. Выразны, рэзкі (пра рысы твару). Чорныя кучаравыя валасы, белы твар,.. як вытачаныя дзеля прыгажосці пераноссе і барада — цвёрдыя рысы. Чорны.

8. Спец. Які вымаўляецца без набліжэння сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення. Цвёрдыя зычныя гукі.

•••

Цвёрды вагон гл. вагон.

Цвёрды знак гл. знак.

Стаяць на цвёрдай глебе; мець (адчуваць) цвёрдую глебу пад нагамі гл. стаяць.

Цвёрдае слова гл. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)