адваро́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адваро́тны |
адваро́тная |
адваро́тнае |
адваро́тныя |
| Р. |
адваро́тнага |
адваро́тнай адваро́тнае |
адваро́тнага |
адваро́тных |
| Д. |
адваро́тнаму |
адваро́тнай |
адваро́тнаму |
адваро́тным |
| В. |
адваро́тны (неадуш.) адваро́тнага (адуш.) |
адваро́тную |
адваро́тнае |
адваро́тныя (неадуш.) адваро́тных (адуш.) |
| Т. |
адваро́тным |
адваро́тнай адваро́тнаю |
адваро́тным |
адваро́тнымі |
| М. |
адваро́тным |
адваро́тнай |
адваро́тным |
адваро́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ *Прабе́га, пробега ’смелая, дзейсная жанчына’, прабеглы ’дзейсны, пранырлівы, рызыкоўны’ (ТС). Адваротныя ўтварэнні ад прабегчы; у семантычным плане параўн. прайдзісвет, прайдоха < прайсці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ П’ян м. і ж. р., п яна ’ап’яненне’ (смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Адад’ектыўныя ўтварэнні, гл. пячы; назоўнік м. р., хутчэй за ўсё, другасны, параўн. м. і ж. р. пьянь ’п’янства’ і іншыя назоўнікі з тэматычным суф. *‑ь: бель, гніль і пад., што тлумачыцца генералізацыяй родавых паказчыкаў у выніку выцяснення н. р. на беларуска-балтыйскім паграніччы. Магчыма дапусціць адваротныя дэрываты ад пʼянка ’ап’яненне’ (шальч., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабалда́й ’вялікаўзроставы’ (Касп.). Відаць, што значэнне, выведзенае з прыкладу («Як табе ня сорамна — ты ж ужо кабалдай!»), з’яўляецца толькі варыянтам магчымай дэфініцыі. З этымалагічна дапушчальных супастаўленняў ні рус. хабалда ’бойкая, крыклівая кабета’, бахалда ’балаболка, разявака, гультай і г. д.’, ні літ. kabálda ’кульгаючая, нязграбная асоба’ не падтрымліваюць тлумачэння Каспяровіча. Яны, аднак, і не пярэчаць яму — агульнавядомымі з’яўляюцца ваганні семантыкі ў экспрэсіўных словах. Такім чынам, паводле семантычнага крытэрыю, нельга выбраць у якасці крыніцы запазычання ні рускую, ні літоўскую мову. Дапамагае крытэрый фанетычны. На той жа тэрыторыі зафіксаваны хабал(ь), хабёл ’бабнік, гуляшчы мужчына’ (Касп.). Гэтыя словы, відавочна, суадносяцца з прыведзенай вышэй рускай лексікай, але цяжка дапусціць, што ў слове кабалдай к паходзіць з х, тым больш што тыповымі з’яўляюцца адваротныя сувязі, г. зн. х < к. У сувязі з гэтым аддаецца перавага літ. kabálda. Такім чынам, можна сцвярджаць, што віц. кабалдай запазычана з літ. крыніцы, блізка да якой стаіць kabálda, адзначанае ў слоўніках. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)