адвалі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адвалю́ся адва́лімся
2-я ас. адва́лішся адва́ліцеся
3-я ас. адва́ліцца адва́ляцца
Прошлы час
м. адвалі́ўся адвалі́ліся
ж. адвалі́лася
н. адвалі́лася
Загадны лад
2-я ас. адвалі́ся адвалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адвалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці.

Кавалак тынку адваліўся.

2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).

А. на спінку крэсла.

3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).

А. ад клёцак.

4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).

Мароз адваліўся, і пайшоў снег.

5. перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці).

Уся нуда адвалілася ад яго.

|| незак. адва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвалі́цца сов.

1. (отделиться от чего-л.) отвали́ться;

тынк ~лі́ўся — штукату́рка отвали́лась;

2. (на спинку стула и т.п.) отки́нуться;

ру́кі не ~ляцца — (у каго) ру́ки не отва́лятся (у кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ. // перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.

2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.

3. Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.

4. перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

•••

Рукі адваліліся гл. рука.

Рукі не адваляцца гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отвали́ться адвалі́цца, адкі́нуцца; (отпасть — ещё) адпа́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлу́шчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лу́шчыцца; зак.

Лушчачыся, адваліцца, адпасці.

|| незак. адлу́шчвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

Тынкоўка паадвальвалася.

2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

П. на спінкі крэслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлушчы́цца, ‑шчыцца; зак.

Адлупіўшыся, адваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наадва́львацца сов. (во множестве) отвали́ться; см. адвалі́цца1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абселяпа́ць

‘б'ючы па чым-небудзь, прымусіць апасці, адваліцца што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абселяпа́ю абселяпа́ем
2-я ас. абселяпа́еш абселяпа́еце
3-я ас. абселяпа́е абселяпа́юць
Прошлы час
м. абселяпа́ў абселяпа́лі
ж. абселяпа́ла
н. абселяпа́ла
Загадны лад
2-я ас. абселяпа́й абселяпа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абселяпа́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)