абце́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абатру́ся абатро́мся
2-я ас. абатрэ́шся абатраце́ся
3-я ас. абатрэ́цца абатру́цца
Прошлы час
м. абцё́рся абце́рліся
ж. абце́рлася
н. -
Загадны лад
2-я ас. абатры́ся абатры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абцё́ршыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абце́рціся сов.

1. обтере́ться, отере́ться; утере́ться;

а. прасціно́й — обтере́ться (отере́ться) простынёй;

2. обтере́ться;

а. хало́днай вадо́й — обтере́ться холо́дной водо́й;

3. стере́ться;

фа́рба на ша́фе ~рлася — кра́ска на шкафу́ стёрлась;

4. перен., разг. (освоиться, приобрести культурные навыки) обтере́ться, обтеса́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абце́рціся, абатруся, абатрэшся, абатрэцца; абатромся, абатрацеся; пр. абцёрся, ‑церлася; заг. абатрыся; зак.

1. Абцерці сябе; выцерціся. Абцерціся ручніком. □ Потым [Пятрок] збольшага абцёрся рукавамі сарочкі і ўвайшоў у хату. Нікановіч. Трэба ж было адпачыць, абцерціся, бо на запыленых тварах блішчалі толькі вочы. Чарнышэвіч. // Ачысціцца, выцерціся, стаць бліскучым ад частага ужывання, трэння. Ужо абцерліся лемяхі аб жорсткую сырую зямлю і заблішчалі на сонцы. Галавач.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся ад частага ужывання, нашэння, трэння. Фарба на шафе абцерлася. □ Калі [Сідар] узяў вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач.

3. перан. Разм. Засвоіць манеры, набыць звычкі, прынятыя ў калектыве, асяроддзі. Цяжка было ў школе, пакуль збольшага абцёрся. Таўлай. Нібыта Гарбачэня, няўжо ж, — прыглядаючыся, гаварыў пастух. — А божачка! Што значыць чалавек пабыў сярод людзей, як абцёрся — не пазнаць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абце́рці, абатру́, абатрэ́ш, абатрэ́; абатро́м, абатраце́, абатру́ць; абцёр, -це́рла; абатры́; абцёрты; зак.

1. каго-што. Выцерці, зрабіць сухім, чыстым.

А. рукі.

А. твар.

2. што. Зняць, сцерці верхні слой чаго-н.

А. старую фарбу.

|| незак. абціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. абце́рціся, абатру́ся, абатрэ́шся, абатрэ́цца; абатро́мся, абатраце́ся, абатру́цца; абцёрся, -це́рлася; абатры́ся; незак. абціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абціра́нне, -я, н. і абці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Халоднае абціранне (масаж цела мокрым ручніком). Анучка для абціркі станка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отере́ться абце́рціся, мног. паабціра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утере́ться уце́рціся, вы́церціся, абце́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пообтере́ться сов., прост. (тро́хі) абце́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абцерціся.

2. Зал. да абціраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обтере́ться в разн. знач. абце́рціся, мног. паабціра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аце́рціся, атруся, атрэшся, атрэцца; атромся, атрацеся; пр. ацёрся, ацерлася; заг. атрыся; зак.

Тое, што і абцерціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)