аблачы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аблачы́на аблачы́ны
Р. аблачы́ны аблачы́н
Д. аблачы́не аблачы́нам
В. аблачы́ну аблачы́ны
Т. аблачы́най
аблачы́наю
аблачы́намі
М. аблачы́не аблачы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аблачы́на ж. о́блачко ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблачы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і воблака. З галавою хаваюся ў чэрвеньскіх травах, Промні гоняцца ўслед неадступнай асвы, І чародка-града аблачын кучаравых Праплывае-плыве за прастор лугавы. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑ ’валачыць, цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хмара, воблака; хмурына, хмурынка, аблачына, аблачынка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)