абе́руч, прысл.

Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць, трымаць што-н. і пад.).

Трымацца а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́руч

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
абе́руч - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абе́руч нареч. обе́ими рука́ми, двумя́ рука́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абе́руч, прысл.

Разм. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што‑н.). Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абе́руч ’абедзвюма рукамі’, укр. обіруч, польск. oburącz ’тс’. Відаць, арэальнае новаўтварэнне, параўн. серб.-харв. оберучке ’тс’, утворанага па іншай мадэлі, гл. абое і рука. Карскі 2-3, 71, 89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адна́руч (КТС) ад рука. Параўн. аберуч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасураве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў суровым, суравейшым. Колышаў, незвычайна бледны, пасуравелы, абняўшы аберуч .. Архіпава, выцягваў яго з люка. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руч (ручь) ’выгода’, ’парука’, сюды ж рука́ ’выгода, зручнасць’: тобе рука тыды ѣхаць (Нас.), ’у самы раз, спадручна’ (ТС). Прыслоўнае ўтварэнне ад рука (гл.) па тыпу аберуч ’дзвюма рукамі’, насустрач і пад. (гл. Карскі 2-3, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абе́ручкі, прысл.

Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́ч, плескача, м.

Разм. Гучны ўдар далонню па якой‑н. частцы цела. Меншы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача. Хадкевіч. Пятрок падхапіў .. [Просю] аберуч і ўляпіў гэткага плескача, што аж слёзы пакаціліся на вочы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)