абдзі́ркі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. абдзі́ркі
Р. абдзі́рак
Д. абдзі́ркам
В. абдзі́ркі
Т. абдзі́ркамі
М. абдзі́рках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Абдзі́ркі ’абноскі адзення’ (Бяльк.) да абдзіраць. Гл. драць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абдзі́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абдзі́рка абдзі́ркі
Р. абдзі́ркі абдзі́рак
Д. абдзі́рцы абдзі́ркам
В. абдзі́рку абдзі́ркі
Т. абдзі́ркай
абдзі́ркаю
абдзі́ркамі
М. абдзі́рцы абдзі́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).

2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абдзі́ркус ’той, хто хутка дзярэ адзенне’ (Сцяц.). Штучная лацінізаваная форма. Да абдзіркі (гл.). Параўн. польск. obdartus ’абадранец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́чка1, мучка ’абчасаная на грэбені і скручаная скруткам жменька ільновалакна, падрыхтаваная да пражы’ (Юрч., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Рам. 3, Нар. Гом., Нар. словатв., ТС, Ян.), ’недапрадак’, ’абдзіркі’ (нараўл., петрык., ЛАПИ). Укр. мичка, рус. мычка, мычки, польск. варміньска-мазурск. myczki ’кудзеля’. Памыкаць? (гл.).

Мы́чка2 ’месца пад заднім пальцам на капыце каня’ (кобр., Нар. лекс.). Да -мыкаць, змыкацца (прасл. тъ£-): у гэтым месцы нага каня змыкаецца з капытом.

Мы́чка3, мучка ’пакручастая нярэзкая неядомая белая лугавая трава сівец, Nardus L.’ (Бяльк., Мат. Гом., Нар. Гом., ТС, Ян.), ’густая сухадольная дзярніна сіўцу’ (жытк., Яшк.). Да мьічка?. Названа паводле падабенства кусціка травы з валасістым покрывам пад заднім пальцам ля капыта каня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пух1 ’мяккія варсінкі; падсцілка шэрсці, поўсць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Бес., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.), ’пер’е наогул’: гэто пух, у нас пе́рʼе не кажуць (ТС), ’пер’е (гусінае)’ (гом., Мат. Гом.), ’адходы пры паланні, мякіна’ (Нас.; ЛА, 2; Выг.; петрык., лун., брагін., Шатал.), ’абдзіркі ад круп, высеўкі’ (ПСл; ветк., Мат. Гом.), ’пушны хлеб’ (Нас. Сб.), мн. л. пу́шʼе ’пер’е’ (ТС), параўн. укр. пух ’пух, дробныя валаскі’, рус. пух ’пух; шалупінне з проса, мякіна’, польск. puch ’мяккае, дробнае пер’е, валаскі’, чэш. puch ’дробнае пер’е’, славен. puh ’пух, пушок; галаўня ў збожжы’, балг. пух ’пух’, макед. пувка ’чубок’. Прасл. *puxъ — аддзеяслоўны назоўнік, семантыка зыходнага дзеяслова ’дуць, дзьмуць’, параўн. пу́хаць ’выпускаць паветра; ферментаваць’ (гл.), польск. puchać ’пыхаць, пускаць дух’, харв. púhati ’тс’, славен. pūhati ’пыхаць, дуць, дымець’ (< *puxati); літаральна ’тое, што адлятае пры подыху (дыхання, ветру)’. Узводзяць да і.-е. *p(h)eu̯s‑ ’пыхаць, пухкаць’ імітатыўнага паходжання (Бязлай, 3, 134; Скок, 3, 70), параўн. санскр. púšyati ’паспяваць’, грэч. φῦσα ’пухір’, лац. pussula, pustula ’тс’; параўнанне з літ. paustìs ’шэрсць жывёлы’, зафіксаваным на Віленшчыне (гл. Фасмер, 3, 414; Сной, 514 і інш.), сумнеўнае, паколькі апошняе хутчэй за ўсё запазычана з бел. поўсць ’тс’ (< прасл. *pьlstь або *pl̥stь).

Пух2 ’агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’ (віц., Кіс.). Да пух1, параўн. укр. пух ’расліна Eriophorum vaginatum L.’ і чэш. дыял. peři ’тс’, названых так з-за знешняга выгляду пладоў.

Пух3 — выклічнік, імітуе лопанне, стрэл і пад. (ТСБМ, ЭШ, Сл. ПЗБ; полац., мсцісл., Нар. лекс.). Гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)