абарыге́ны, ‑аў; адз. абарыген, ‑а, м.

1. Першыя пасяленцы, карэнныя жыхары краіны, мясцовасці; туземцы, аўтахтоны. Абарыгены Камчаткі.

2. Арганізмы, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў дадзенай мясцовасці.

[Лац. aborigines.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарыге́н,

гл. абарыгены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтахто́ны, -аў, адз.о́н, -а, м. (кніжн.)

1. Карэнныя, мясцовыя жыхары; абарыгены.

2. Расліны або жывёлы, якія ўзніклі і працягваюць існаваць у дадзенай мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарыге́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абарыге́н абарыге́ны
Р. абарыге́на абарыге́наў
Д. абарыге́ну абарыге́нам
В. абарыге́на абарыге́наў
Т. абарыге́нам абарыге́намі
М. абарыге́не абарыге́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтахто́ны, ‑аў; адз. аўтахтон, ‑а, м.

Карэннае, спрадвечнае насельніцтва краіны; абарыгены. // Жывёлы або расліны, якія ўзніклі на данай тэрыторыі.

[Грэч. autochthon — тубылец, туземец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)