абаро́чвацца гл. абярнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаро́чвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абаро́чваюся абаро́чваемся
2-я ас. абаро́чваешся абаро́чваецеся
3-я ас. абаро́чваецца абаро́чваюцца
Прошлы час
м. абаро́чваўся абаро́чваліся
ж. абаро́чвалася
н. абаро́чвалася
Загадны лад
2-я ас. абаро́чвайся абаро́чвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абаро́чваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абаро́чвацца несов.

1. опроки́дываться, вали́ться;

2. обора́чиваться, огля́дываться;

3. эк. обора́чиваться, обраща́ться;

4. (о ходе дела, об обстоятельствах) обора́чиваться; см. абярну́цца 4;

5. страд. опроки́дываться, вали́ться, перевора́чиваться; см. абаро́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абаро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абярнуцца.

2. Зал. да абарочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абярну́цца, абярну́ся, абе́рнешся, абе́рнецца; абярні́ся; зак.

1. Павярнуць галаву, тулава назад, убок, аглянуцца.

А. на знаёмы голас.

2. Паваліцца на бок, перакуліцца; разліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны.

Малако абярнулася.

Воз з сенам абярнуўся.

3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (разм.).

За гадзіну можна два разы а.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы кірунак, сэнс.

Гора абярнулася ў радасць.

Хто ведае, як усё абернецца.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. дрэвам.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіць абарот (пра капітал, грошы).

Капітал абярнуўся ў адзін год.

7. Змяніць веру.

А. ў іншую веру.

|| незак. абаро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўкала́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў ваўка; пярэварацень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обёртыватьсяII несов.

1. (поворачиваться) паваро́чвацца, абаро́чвацца; см. оберну́ться 1;

2. страд. паваро́чвацца, абаро́чвацца; см. обёртыватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўкала́к, ‑а, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень. Не адну байку праслухалі.. [маладыя] ад старэйшых начлежнікаў аб розных страхах, аб чарцях і ведзьмах, аб ваўкалаках і мерцвяках. Чарот.

•••

Глядзець ваўкалакам гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опроки́дываться

1. пераку́львацца, абаро́чвацца;

2. (валиться) валі́цца, зва́львацца; (вываливаться) выва́львацца; выку́львацца; см. опроки́нуться;

3. страд. пераку́львацца, абаро́чвацца; выва́львацца, выку́львацца; валі́цца, зва́львацца; адкіда́цца, збіва́цца; абвярга́цца; разбура́цца; см. опроки́дывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обора́чиватьсяII несов.

1. (поворачиваться) паваро́чвацца, абаро́чвацца;

2. перен. (принимать иное направление) паваро́чвацца;

3. (о капитале) абаро́чвацца;

4. (превращаться) фольк. пераваро́чвацца (у каго), ператвара́цца (у што); абарача́цца (у каго, у што, кім, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)