абаро́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
абаро́тны |
абаро́тная |
абаро́тнае |
абаро́тныя |
| Р. |
абаро́тнага |
абаро́тнай абаро́тнае |
абаро́тнага |
абаро́тных |
| Д. |
абаро́тнаму |
абаро́тнай |
абаро́тнаму |
абаро́тным |
| В. |
абаро́тны (неадуш.) абаро́тнага (адуш.) |
абаро́тную |
абаро́тнае |
абаро́тныя (неадуш.) абаро́тных (адуш.) |
| Т. |
абаро́тным |
абаро́тнай абаро́тнаю |
абаро́тным |
абаро́тнымі |
| М. |
абаро́тным |
абаро́тнай |
абаро́тным |
абаро́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
абаро́тны в разн. знач. оборо́тный;
~ная ста́нцыя — ж.-д. оборо́тная ста́нция;
~ныя фо́нды — фин. оборо́тные фо́нды;
~ная ве́дамасць — бухг. оборо́тная ве́домость;
а. капіта́л — оборо́тный капита́л;
~ныя сро́дкі — оборо́тные сре́дства
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які прызначаны для абароту, знаходзіцца ў абароце (у 3 знач.). Абаротныя сродкі. Абаротны капітал. Абаротны баланс.
2. Які прызначаны для змены напрамку чаго‑н. у адваротны бок. Абаротная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абаро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Поўны круг вярчэння.
Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.
2. Асобная частка, стадыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спец.).
А. палявых культур.
3. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спец.).
А. вагонаў.
4. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку.
А. капіталу.
Пусціць грошы ў а.
Гадавы а.
◊
Узяць у абарот каго (разм.) — аказваць (аказаць) рашучае ўздзеянне на каго-н., прымушаць (прымусіць) весці сябе як належыць.
|| прым. абаро́тны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).
Абаротныя сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
оборо́тный
1. в разн. знач. абаро́тны;
оборо́тная ста́нция ж.-д. абаро́тная ста́нцыя;
оборо́тные фо́нды фин. абаро́тныя фо́нды;
оборо́тная ве́домость бухг. абаро́тная ве́дамасць;
оборо́тный капита́л эк. абаро́тны капіта́л;
2. (находящийся в обороте, на изнанке) адваро́тны;
◊
оборо́тная сторона́ меда́ли адваро́тны бок медаля́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наменклату́ра, ‑ы, ж.
1. Пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой‑н. галіне навукі, вытворчасці і пад. Хімічная наменклатура. Наменклатура вырабаў. Наменклатура запасных частак.
2. Пералік бухгалтарскіх рахункаў. Старшы бухгалтар зробіць абаротны, пасля сальдав[ан]ы баланс, прыложыць да яго калькуляцыі і формы, патрэбныя па наменклатуры — і справаздача гатова. Скрыган.
3. Спіс кадравых пасад, якія зацвярджаюцца вышэйшай арганізацыяй.
[Лац. nomenclatura — пералік, спіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)