абагу́льніць, -ню, -ні́ш, -ні́ць; -нены; зак., што.

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад; аб’яднаць, злучыць у нешта адзінае.

А. назіранні пісьменніка.

А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незак. абагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абагульне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагульні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абагульню́ абагульні́м
2-я ас. абагульні́ш абагульні́це
3-я ас. абагульні́ць абагульня́ць
Прошлы час
м. абагульні́ў абагульні́лі
ж. абагульні́ла
н. абагульні́ла
Загадны лад
2-я ас. абагульні́ абагульні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абагульні́ўшы

Іншыя варыянты: абагу́льніць.

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абагу́льніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абагу́льню абагу́льнім
2-я ас. абагу́льніш абагу́льніце
3-я ас. абагу́льніць абагу́льняць
Прошлы час
м. абагу́льніў абагу́льнілі
ж. абагу́льніла
н. абагу́льніла
Загадны лад
2-я ас. абагу́льні абагу́льніце
Дзеепрыслоўе
прош. час абагу́льніўшы

Іншыя варыянты: абагульні́ць.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абагу́льніць сов. обобщи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагульні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць.

Зак. да абагульняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обобщи́ть сов. абагу́льніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагульне́нне, -я, н.

1. гл. абагульніць.

2. Агульны вывад.

Шырокае а. вопыту наватараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагу́льнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абагульніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

універсалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Абагульніць (абагульняць), зрабіць (рабіць) агульным, універсальным; распаўсюдзіць (распаўсюджваць) на многае, многіх.

У. падрыхтоўку спецыялістаў.

|| наз. універсаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінтэзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); абагульніць (абагульняць), злучыць (злучаць).

2. Атрымаць (атрымліваць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).

С. вадкае паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)