абавя́зваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абавя́зваю абавя́зваем
2-я ас. абавя́зваеш абавя́зваеце
3-я ас. абавя́звае абавя́зваюць
Прошлы час
м. абавя́зваў абавя́звалі
ж. абавя́звала
н. абавя́звала
Загадны лад
2-я ас. абавя́звай абавя́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абавя́зваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абавя́зваць несов.

1. (кого) обя́зывать; вменя́ть в обя́занность (кому);

2. без доп. обя́зывать;

стано́вішча ~вае — положе́ние обя́зывает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абавязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абавяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; зак., каго (што).

Ускласці на каго-н. якія-н. абавязкі.

А. загадчыка лабараторыі падрыхтаваць справаздачу.

|| незак. абавя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абавя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абавязацца.

2. Зал. да абавязваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даво́дзіць

‘прыводзіць, праводзіць, абавязваць, падганяць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даво́джу даво́дзім
2-я ас. даво́дзіш даво́дзіце
3-я ас. даво́дзіць даво́дзяць
Прошлы час
м. даво́дзіў даво́дзілі
ж. даво́дзіла
н. даво́дзіла
Загадны лад
2-я ас. даво́дзь даво́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час даво́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каза́ць, кажу́, ка́жаш, ка́жа; кажы́; незак.

1. што, без дап. і са злуч. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні; гаварыць.

К. праўду.

Ён кажа, што гэта няпраўда.

2. Абавязваць, загадваць.

Так кажа мой абавязак.

Так кажа мне маё сумленне.

3. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.

Кажуць, што зіма будзе марозная.

|| наз. каза́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обя́зывать несов.

1. (предписывать) абавя́зваць;

2. (вызывать чем-л. на ответную услугу) рабі́ць ла́ску, рабі́ць паслу́гу; см. обяза́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вменя́ть несов. ста́віць;

вменя́ть в обя́занности ста́віць у абавя́зак, абавя́зваць;

вменя́ть в вину́ ста́віць у віну́ (што), абвінава́чваць (у чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каза́ць ’выказваць у вуснай форме якія-небудзь думкі, меркаванні, расказваць, гаварыць’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; міёр., З нар. сл.; Гарэц., Касп.; палес., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Радч., Сцяшк., Шат., Яруш.), ’абавязваць, загадваць’ (БРС, ТСБМ, Нас.), ’паказваць’ (ТСБМ). Крыніцы, на жаль, вельмі неаб’ектыўна паказваюць геаграфію слова; гэта зразумела, таму што дыферэнцыяльныя слоўнікі не ўключаюць лексіку такога тыпу. У іншых слав. мовах: укр. казати ’гаварыць, абавязваць’, казатися ’паказвацца, яўляцца’, рус. казать ’паказваць’, ’гаварыць’, ’абавязваць’, ’даваць параду, вучыць’, казаться ’паяўляцца’ і інш., польск. kazać ’расказваць, настаўляць’, ’прапаведаваць’, ’абавязваць’, ’патрабаваць’, славін. kȧ̃zăc ’прапаведаваць’, каш. kazac ’прапаведаваць’, ’загадваць, абавязваць’, н.-луж. kazaś ’загадваць’, ’запрашаць’ і інш., в.-луж. kazać ’загадваць, патрабаваць’, чэш. kázati ’прапаведаваць’, ’загадваць’, славац. kázať ’загадваць’, ’чытаць пропаведзь’, славен. kázati ’паказваць’, серб.-харв. kázati ’выказаць, паказаць’, макед. каже ’выказаць’, ’паказаць’, балг. кажа ’выказаць’, ’назваць’, ’загадаць’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 169, прасл. форма гэтых слоў kazati дуратыўны дзеяслоў на ‑ati з падоўжаным каранёвым галосным а < ō. Слоўнік дапускае, што ў аснове kazati ляжыць, такім чынам, *koz‑, якое непасрэдна ў слав. мовах не зафіксавана. Магчыма, існаванне такой формы ўскосна пацвярджае быццам бы роднаснае čeznǫti, дзе, як нейкі эквівалент нулявой ступені, рэгулярнай для дзеясловаў на ‑nǫti, прысутнічае апафанічна зыходная ступень ‑e‑. Адносна семантыкі Слаўскі (2, 110) мяркуе, што зыходным значэннем было ’даць магчымасць бачыць, аглядаць’ (’даць бачыць’, ’паказаць’). Развіццё гэтага — з’яўленне значэння ’гаварыць’ (⩾ ’расказваць, загадваць’) і інш. Агульная семантыка ’звяртаць нечым увагу на што-н. (з дапамогай жэста або слоў)’. У якасці паралелі прыводзіцца лац. dīcō ’кажу’ пры грэч. δείκνῡμι, ’паказаць’ (так яшчэ ў Патабні, РФВ, III, 1880, 102–103). Трубачоў (Эт. сл., 9, 169), прымаючы такую версію, мяркуе, што на гэтай жа падставе сюды неабходна аднесці і каўзатыўнае kaziti, уласна ’меціць’ → ’псаваць’, нягледзячы на тое што kazati і kaziti звычайна разглядаюцца асобна. Ніжэй Трубачоў (там жа) падкрэслівае, што для гнязда kazati, kaziti, čeznǫti дамінуючымі і зыходнымі былі значэнні ’паказваць, рабіць знак, меціць’, па гэтай прычыне некаторыя з і.-е. паралелей нельга лічыць надзейнымі. Для слав. kazati мяркуецца сувязь з і.-е. *k​ek̑, *k​ok̑‑ ’блішчаць, паказвацца; бачыць’ (Слаўскі, 2, 110). З лексемных адпаведнікаў можна прывесці ст.-інд. kā́śate ’з’яўляецца, блішчыць’, ст.-іран. čašte ’ён вучыць’, ākasat ’(ён) пабачыў’, грэч. τέχμαρ ’знак, прыкмета’. Што ж датычыцца адзначаных у славянскіх мовах значэнняў, то пры іх аналізе, на думку Слаўскага (там жа), неабходна лічыцца з магчымым уплывам прыставачных утварэнняў. Параўн. яшчэ Махэк₂, 246, дзе прапануецца выводзіць слав. kazati з і.-е. *kās, аб чым можна меркаваць, параўноўваючы слав. kazati са ст.-інд. śās‑ti ’паказвае, папракае, павучае і інш.’ Аднак гэта версія мала пераканаўчая па прычыне неадэкватнасці фанетыкі слав. і ст.-інд. слоў. Няясныя магчымыя трансфармацыі фанетыкі і для Махэка, і таму ён дапускае адваротны ўплыў на kazati прасл. kaznь (гл. Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)