абабіва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абабіва́ю абабіва́ем
2-я ас. абабіва́еш абабіва́еце
3-я ас. абабіва́е абабіва́юць
Прошлы час
м. абабіва́ў абабіва́лі
ж. абабіва́ла
н. абабіва́ла
Загадны лад
2-я ас. абабіва́й абабіва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абабіва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абабіва́ць несов., см. абіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́, -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́ты; зак., што.

1. Удараючы, прымусіць адпасці што-н., ачысціць ад чаго-н., атрэсці (разм.).

А. яблыню.

2. Пашкодзіць паверхню чаго-н.

А. палец.

А. тынк.

3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым-н.

А. дзверы дэрмацінам.

4. Зрабіць прыгодным для язды.

А. дарогу.

Абабіць капейку (разм.) — зарабіць грошай.

|| незак. абабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. абабіва́нне, -я, н. і абі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оббива́ть несов. абіва́ць, абабіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обива́ть несов., в разн. знач. абіва́ць, абабіва́ць;

обива́ть желе́зом абіва́ць (абабіва́ць) жале́зам;

обива́ть поро́ги абіва́ць паро́гі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обкола́чивать несов., в разн. знач., прост. абабіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лостачка ў выразе лостачкай ляжаць ’панікнуць, завянуць’ (докш., Сл. ПЗБ). Рус. лост ’драніцы, лучына, рэйка’, лоститьабабіваць лодку рэйкамі’, роднасныя з ласт ’тс’, якое з фін., алан. lasta драніцы’ (Фасмер, 2, 463).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ука́тыватьI несов. (к уката́ть)

1. (дорогу) уе́зджваць, аб’е́зджваць, абабіва́ць, утрамбо́ўваць;

2. (войлок) зва́льваць, ува́льваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обка́тыватьI несов.

1. (обваливать) разг. ука́чваць, абка́чваць, абле́пліваць, абсыпа́ць;

обка́тывать в муке́ ука́чваць у муку́;

2. (укатывать) уе́зджваць, абабіва́ць;

обка́тывать доро́гу уе́зджваць (абабіва́ць) даро́гу;

3. (испытывать пробной ездой) аб’е́зджваць;

4. перен. (осваивать) абка́тваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́зживать несов., прост.

1. (укатывать, утрамбовывать) уе́зджваць, аб’е́зджваць, абабіва́ць, утрамбо́ўваць;

2. (измучивать ездой) зае́зджваць, заму́чваць (яздо́й);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)