Няўпа́мкі (nieūpamki) ’не ў памяці, неўздагад’ (Пятк. 2), неўпамяткі ’тс’ (ТС). Да пимяць (гл.), ‑кі можа разглядацца як прыслоўны суфікс, які можа далучацца непасрэдна да кораня (Карскі 2–3, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель 2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр. утамуватися, польск. otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махвіцы, браткі‑махвіцы ’фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (маг., Кіс.). Не зусім ясна. Відавочна, з прыметніка ⁺махавіты, параўн. ст.-рус. моховатый ’пакрыты варсінкамі, пушысты’. Менавіта такімі варсінкамі пакрыты лісты браткоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машта́б ’зменшаная велічыня на карце, плане адлегласці ў натуры’, ’размах, значэнне’ (ТСБМ). Праз польск. мову (mašětab) запазычана з ням. Maßstab ’тс’. Не выключана таксама і запазычанне лексемы з рус. масштаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Авур-авур-авур ’падзыўныя словы для авечак’ (Інстр. III), авуль‑вуль‑вуль ’тс’ (Дразд.). Калі пачатковае а‑ не мае пратэтычнага характару, магчыма, ав‑ звязана з назвай авечкі. Параўн. (а)быр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́жкі ’які здольны скакаць’ (ТС). Да пры́гаць (гл.); сюды ж вытворнае ад яго пры́жыць ’спружыніць’ (там жа), хаця адносіны паміж імі могуць быць і адваротнымі (што, праўда, не падаецца абавязковым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракішэ́тнік ’грыб рашэтнік’ (пруж., Сярж.–Яшк.; Нар. словатв.): “Ракішэтнік адзначана ў мове старэйшага пакалення, маладыя замест яго кажуць рашэтнік” (Нар. словатв.), што, аднак, не дае падстаў лічыць ракішэтнік першаснай формай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рам ’падстольнік’ (ПСл). Не выключана запазычанне з нямецкіх дыялектных форм, параўн. ст.-в.-ням. ram ’падпора, калона’, ням.-аўстр. Rahm ’рама’, улічыўшы нямецкія пасяленні на Палессі. Гл. ра́ма 1, трам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірбу́ль ‘птушка снягір’ (Сцяшк.). Паводле Цыхуна (Лекс. балтызмы, 53), літуанізм, параўн. літ. žvírblis, žvírbilis ‘верабей’. На думку Лаўчутэ (Балтизмы, 72), не выключана, што крыніцай магло быць і лат. žvirbulis ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)