Трал ’вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў’, ’гідраграфічныя прылады для даследавання марскога дна’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з англ. trawl ’грунтавы невад у выглядзе доўгага мяшка’, ’цягнуць сеткі па дну’ < лац. tragula ’невад’ (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 617).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырты́ця ‘дошка’ (кобр., Скар. нар. мовы), ст.-бел. тертица, тортица (ГСБМ). Гл. тарціца ‘тс’, зыходная форма ўзыходзіць да прасл. *terti і ўтворана ад дзеепрыметніка *tьr‑tъ ‘цёрты’, параўн. ст.-чэш. třenice ‘дошка’, мар. trenica, славац. trenica ‘тс’ (ад дзеепрыметніка *tьr‑en‑ъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заме́жны
1. (находящийся за границей, за рубежом) зарубе́жный;
~ныя краі́ны — зарубе́жные стра́ны;
з. друк — зарубе́жная печа́ть;
~ная дзяржа́ва — зарубе́жное госуда́рство;
2. (относящийся к иному государству, стране) иностра́нный, заграни́чный;
з. капіта́л — иностра́нный капита́л;
~ныя — мо́вы иностра́нные языки́;
з. тава́ры — иностра́нные (заграни́чные) това́ры;
~ная камандзіро́ўка — заграни́чная командиро́вка;
3. (связанный с международными отношениями) иностра́нный, вне́шний;
Міністэ́рства заме́жных спраў — Министе́рство иностра́нных дел;
з. га́ндаль — вне́шняя торго́вля
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Ветранікі 1 брэсц., малар. ві́траныкы ’апоўзіны на стозе, козлы на страсе’ (Нар. сл.), стол. вэ́треники ’звязаныя палкі, якія кладуцца на канёк страхі’ (Шушк.). Укр. наві́треник, рус. урал., зах.-сіб. ве́треники ’апоўзіны на стозе або на капе’, вялікапольск. wietrznik ’тс’. Палескія лексемы запазычаны, відаць, з польскай мовы.
Ветранікі 2, ві́траныкы, вітряныкы, вэ́трэныкы ’дзве дошкі, якія прыбіваюцца да лат з боку франтона і, скрыжоўваючыся ўверсе, утвараюць вільчак’ (палес., Нар. сл., Шатал.), рус. йонаўск. ветреник ’тс’. Запазычана з польск. мовы; параўн. каш. zawietrznik ’тс’. Гл. таксама ветранікі 1. Славен. vétrnik ’ахова ад ветру’ (напр., дзверы ў сенцах); слуп (саха) у драўлянай канструкцыі страхі’ маюць іншую семантычную матывацыю.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́чба ’знак для абазначэння ліку’, ’сума, лік, колькасць’ (Нас., Мядзв., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Шат., ТСБМ, ТС), ’падлік’ (Ян.), лічба ’лічэнне’ (Гарэц.). Укр. лічба, личба (з польск. мовы), рус. личба (Даль), смал. личба ’колькасць’, польск. liczba, н.-луж. licba, в.-луж. ličba, чэш. ličba (у Юнгмана — з польск. мовы), славац. licba, ličba. Трубачоў (Эт. сл., 15, 83–85) уключае дадзеныя з паўд.-слав. тэрыторыі: серб.-харв. лижба, лиџба ’аўкцыён’, ligʼba (з XIII ст.) < ličiti, балг. личба, лижба ’прыкмета’, лиджба ’прадвесце’, лижбъ ’нешта значнае’ і выводзіць прасл. ličьba, утворанае ад ličiti (sę) > лічыць (гл.). Аб суфіксе ‑ьba (-ба) гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62) і Сцяцко (Афікс. наз., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ата́ра ’вялікі гурт авечак’. Рус., укр. ота́ра ’тс’. У данскіх помніках пачатку XVII ст. — зямельнае ўгоддзе, паша’, укр. палес. ’загарадзь для адпачынку жывёлы, кашара’. З цюрк. отар ’паша’, ’гурт авечак’ у рускую і ўкраінскую мовы, адкуль у беларускую. Паводле Дзмітрыева (Строй, 524, 541), крыніцай маглі быць як крымскія, так і паўночнакаўказскія цюркскія мовы; адсутнасць слова ў заходніх і паўднёвых славянскіх мовах, у закарпацкіх украінскіх гаворках сведчыць хутчэй аб каўказскім арэале. Цюркскае слова этымалагізуецца ад от‑ ’трава’. Нельга выключыць магчымасці запазычання з казанска-татарскага утар ’пастаўнік’, на што ўказвалі Гараеў, 449; Фасмер, 3, 169, але пашырэнне слова ва ўкраінскай мове ператварае каўказскую этымалогію ў больш верагодную.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладзе́ж, маладзя́ж (м. і ж. р.), маладзя́ш, маладзёж, мо́лодёж, моладзеш ’моладзь’ (Шат., Яруш., ТС, Жд. 1; КЭС, лаг.; Сцяц., Пан., Сл. ПЗБ; дзярж., КЭС), хойн. малодзе́жа (зб.) ’тс’ (Мат. Гом., ТС), паўн.-усх. маладзёж ’непакладаная скаціна’, маладзяжынка ’тс’ (КЭС). Укр. моло́діж, рус. мо́лодежь, молодёжь, молодёжа, цвяр. молодяжь, польск. młodzież, чэш., славац. mládež, славен. mládež, серб.-харв. мла́деж, макед. младеж ’тс’, балг. младеж ’тс’, ’малады чалавек’. Прасл. moldežь ’маладое’, ’маладыя людзі’, ’маладыя жывёлы’. Да малады́ (гл.). Бел. форма на ‑ёж, відаць, пад уплывам рус. мовы. З рус. мовы і прыметнік маладзёжны ’які складаецца з моладзі’, ’прызначаны для моладзі, адносіцца да моладзі’ (ТСБМ, Крукоўскі, Уплыў, 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцячы́ 1 ’зрабіцца кволым, тонкім’ (Сл. ПЗБ; ст.-дарож., Ск. нар. мовы), стычэ́ ’зніцець, вырасці кволым (аб гурках, бураках)’ (драг., Ск. нар. мовы), сцякаць ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (Сл. ПЗБ), сце́каць ’марнець ад ценю (пра расліны)’ (ТС). Параўн. укр. стіка́ти ’зрабіцца кволым, захірэць (пра расліну)’, польск. ściekać ’тс’. Узыходзіць да *tekti ’цячы’, ’бегчы, імкнуцца’, параўн. літ. tekė̃ti, ištekė̃ti ’паднімацца ўверх’, у тым ліку пра расліны, якія хутка растуць, каб вырвацца з ценю.
Сцячы́ 2 ’быць дастатковым, хапаць’: як мукі сцячэ, то і няўмелька спячэ (Янк. БП). Параўн. серб.-харв. стѐћи ’набыць, здабыць’, дыял. сте̏ћ ’атрымаць, зарабіць’, што да прасл. *tekti (Скок, 3, 450). Да цячы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тым — слова, суадноснае са злучнікам чым, падкрэслівае большую ступень праяўлення прыкметы; састаўная частка складаных злучнікаў між тым, як; перад тым як; тым больш што; тым часам ‘тады’ і інш. (ТСБМ, ТС, Нас., Шат., Бяльк.). Творны склон займенніка той (< *tъ‑jь), старая аснова выводзіцца з *tŏ‑, якая перад суфіксам на зычны пашыралася элементам *‑ĭ‑ ; *‑ŏĭ‑ манафтангізавалася, утварыўшы ‑ě‑. Да займеннікавай асновы *tě‑ далучаўся канчатак іменнага скланення творнага склону *‑mь, што давала форму Тв. скл. *těmь; апошняя форма ў частцы дыялектаў праславянскай мовы змянілася на *tymь (пад уплывам форм займеннікаў мяккай разнавіднасці). Ст.-бел. тымъ адлюстроўвае ўплыў жывой гутарковай мовы і адзначана з XV ст. (Мова бел. пісьм., 153).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр. тарта́с ‘шум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск. tertas, tartas ‘шум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш. tartas ‘тс’, славац. tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен. tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід. tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)