юна́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім. Юнацкае захапленне. Юнацкая мара. □ А працы многа, дзе ні глянь, Прастор юнацкаму запалу. Чарот. Кроў маю доўга пілі каты, сілы юнацкія нішчыў астрог. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракуры́ць сов.

1. в разн. знач. прокури́ть;

п. пако́й тытунём — прокури́ть ко́мнату табако́м;

п. мно́га гро́шай — прокури́ть мно́го де́нег;

п. усю́ ноч — прокури́ть всю ночь;

2. (загрязнить копотью) прокопти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лепята́цьмнога гаварыць, балбатаць’ (паст., карэліц., Сл. паўн.-зах.; ст.-дар., Ант.), укр. лепета́ти, рус. лепета́ть, балг. лепе́тя ’тс’. Гукапераймальнае. Аналагічна параўн. ст.-інд. lápati ’балбоча, стогне, гаворыць’, памір. lōwam ’гавару’, кімр. llêf (*lepmo‑) ’голас’, алб. lapërdi ’брудная мова’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–484). Другая ступень вакалізму — лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клапо́ўнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Разм. Памяшканне або мэбля, у якіх завялося многа клапоў.

2. ‑у. Род адна‑, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства крыжакветных, што скарыстоўваюцца ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́мна,

1. прысл. З дымам, вылучаючы многа дыму. Дымна ў печы дровы і карчы палаюць. Танк.

2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці дыму дзе‑н. Ля агню было ўтульна, хаця крыху дымна і душна. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насчэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Счасаць ​1, вычасаць пэўную або вялікую колькасць чаго‑н. Насчэсваць шэрсці.

насчэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Счасаць ​2 скрэблам, сякерай і пад. многа чаго‑н. Насчэсваць кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начо́тчык, ‑а, м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, дагматычна засвойвае прачытанае. Сваю прамову .. [Сардэчны] гаварыў з пафасам, у кожным сказе ўжываў «пад лозунгам», «дагнаць і перагнаць», «інтэнсіўнасць працы», «героіка будняў» і іншыя слоўцы гаваруна-начотчыка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Апусціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паапускаць крылы. Паапускаць шторы. Паапускаць вочы. □ [Фікусы] таксама, мабыць, з адзіноты зблажэлі, паапускалі лісце. Сабаленка.

2. Павыключаць, павыкрэсліваць з тэксту многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палігло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Чалавек, які ведае многа моў. Сапраўдным паліглотам свайго часу быў другі буйны дзеяч беларускай культуры — паслядоўнік Скарыны Сымон Будны, які.. дасканала авалодаў беларускай, польскай, царкоўнаславянскай, грэчаскай, лацінскай і стараяўрэйскай мовамі. Жураўскі.

[Ад грэч. polý — многа і glōtta — мова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго‑н. Панамываць талерак.

2. і што. Нанесці хвалямі, насоснымі машынамі многа чаго‑н. Панамываць мелі. Панамываць дамбы.

3. Здабыць у вялікай колькасці. Панамываць золата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)