Жал ’крыўда’ (Бяльк.): «жалу б ні було, каб свой коньстравіў авёс, а то чужэй» (Краснап.). Відаць, суадносіцца з жаль (гл.) і іншымі як бяссуфіксны назоўнік. Але не выключана запазычанне літ. žalà ’крыўда, шкода’, магчыма, кантамінацыя з адназначнымі слав. словамі. Супраць гіпотэзы запазычання геаграфія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жано́чы. Укр. жіночий ’тс’. Зах.-рус. (ст.-бел. і ст.-укр.) утварэнне ад женъка ’жанчына’ (укр. жінка ’жанчына’). Утворана як прыналежны прыметнік (параўн. дзявочы). Пра зах.-рус. характар слова (а не запазычанне з укр.) сведчыць пашырэнне слова ў гаворках (Сцяшк. МГ). Гл. жо́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калыма́га ’даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам’ (ТСБМ), ’калёсы’ (ТСБМ; карм., Мат. Гом.); як прыклад да адказу на пытанне «Павозка для агульных работ» прыводзіцца ў Інстр. I. Што датычыць лексемы ў ТСБМ, гэта відавочнае «слоўнікавае» запазычанне; адносна паходжання калымага ’калёсы’ гл. каламажка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус. вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск. wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тлук ’свавольнік’ (Бяльк.); ’нахабнік, нягоднік’ (Янк. III). Запазычанне з польск. wytłuk ’мужчына або жанчына непрыстойнага жыцця, распуснік, лайдак’. У варыянце вы́тлуч ’тс’ (Шат.) ‑ч‑, відавочна, пад уплывам дзеяслова таўчы або па аналогіі з іншымі словамі з ‑ч‑ суфіксальным тыпу слухач, дзеяч, штурхач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́вань ’гавань’ (БРС). Рус. га́вань, укр. га́вань (з XVIII ст.). Першакрыніцай слова з’яўляецца гал. haven. У рус. мове слова ў розных формах (хавен, гавей, гавон, гаван) вядома з Пятроўскай эпохі. Гл. Фасмер, 1, 379. У бел. мове, магчыма, запазычанне непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́нтыя (БРС). Рус. гара́нтия (з Пятроўскай эпохі), укр. гара́нтія. Як і гарантаваць (гл.), запазычанне з франц. (garantie) або ням. (Garantie < франц.) мовы. Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 392; Шанскі, 1, Г, 27–28 (там і меркаванні аб магчымым польскім пасрэдніцтве); Рудніцкі, 802.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардэро́б (БРС). Рус. гардеро́б (з 1722 г.), укр. гардеро́б. Запазычанне з франц. garderobe ’тс’. Бел. мова атрымала гэта слова, відавочна, праз пасрэдніцтва рус. мовы. Гл. Фасмер, 1, 393; Шанскі, 1, Г, 28–29 (які, аднак, пытання аб ролі рус. мовы не ставіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гармо́нія ’гармонія’ (БРС). Ст.-бел. гармония ’згода, гармонія’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне (як і рус. гармония) з польск. harmonia ’гармонія’ (пазней і ’музычны інструмент’, з XIX ст.). Гл. Фасмер, 1, 394; Шанскі, 1, Г, 31; Слаўскі, 1, 407. Польск. harmonia < лац. harmonia < грэч. ἁρμονία.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рнец ’гарнец’ (БРС, Сцяшк., Касп., Бяльк., Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. га́рнец, укр. га́рнець. Запазычанне з польск. garniec ’тс’ (а гэта вытворнае ад *gъrnъ; гл. Слаўскі, 1, 260). Ст.-бел. кгарнецъ, гарнецъ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 147). Параўн. га́рац, га́рчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)